Беларускі Калегіюм прапануе
дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:
– журналістыка
– найноўшая гісторыя
– філязофія/літаратура
Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.
Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.
Навучаньне ў БК – бясплатнае.
Пачатак заняткаў з 1 кастрычніка 2007 г.
Запіс на сумоўе па 26 верасьня 2007 г.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. (017) 267 66 27, (029) 705 46 66, (029) 679 26 82 з 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі), на http://bk.baj.ru ці праз kalehium@gmail.com
Источник: http://www.nmnby.org/