Конкурс адукацыйных праектаў

 

Конкурс накіраваны  на падтрымку адукацыйнай і грамадскай дзейнасці педагогаў і адукатараў.

Калі ў Вас ёсць нерэалізаваная ідэя,  Вы зацікаўлены ў распаўсюдзе ўласнага адукацыйнага досведу, ці проста марыце зрабіць нешта цікавае разам з навучэнцамі, бацькамі ці калегамі, Вы ўжываеце ў практыцы ці жадаеце больш даведацца пра інавацыйныя методыкі выкладання, хочаце паспрабаваць зрабіць навучанне ці пазакласнае жыццё больш карысным і  сучасным – гэты конкурс для Вас!

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэдне- спецыяльных установаў, выхавальнікі, асобы і грамадскія арганiзацыі, якія працуюць ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.

Перавагу маюць:

–        праекты, накіраваныя на стварэнне і распаўсюд уласных адукацыйных распрацовак, а таксама на адаптацыю і распаўсюд адукацыйных інавацый;

–        праекты, накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва;

–        праекты ад асобаў ці ініцыятыў, якія пэўны час працавалі на добраахвотніцкіх пачатках;

–        праекты, досвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным і  нацыянальным узроўні;

–        праекты, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці незалежнай беларускай дзяржавы.

Як правiла, не падтрымлiваюцца:

–        адміністратыўныя выдаткі, закупка тэхнікі;

–        праекты, бюджэт якіх перавышае 850 тыс. руб. ($400);

–        бізнэс-праекты;

–        арганізацыі, асобы, што маюць запазычанасці па іншых праектах;

Неабходная інфармацыя для ўдзелу у конкурсе:

Для ўдзелу ў конкурсе Вам неабходна запоўніць анкету-заяўку (гл. ніжэй). І даслаць яе на электронны адрас 1konkurs@gmail.com  да 25 кастрычніка 2007 года!

 

Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 20 лістапада 2007 г.

 

 

 

Анкета-заяўка

 

Калі ласка, адкажыце на ўсе пытанні анкеты. Калі Ваш тэкс не змяшчаецца ў пазначаным вакенцы, пры неабходнасці дадавайце радкі.

 

І. Інфармацыя пра каардынатара праекта:

 

Назва праекта:

 

Назва арганізацыі, iнiцыятывы (калі ёсць):

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка праекта:

Кантакты (адрас, тэлефон, e–mail):

Тэрмін выканання праекта (не пазней за жнівень 2008 г.):

 

 

ІІ. Рэзюмэ праекта (1 абзац)

 

Утрымлівае кароткае апісанне сутнасці заяўкі. Рэзюмэ павінна быць зразумелым, сціслым, канкрэтным, выразным, уключаць адзін-два сказы, якія адказваюць на наступныя пытанні:

·         для чаго і для каго патрэбны гэты праект (мэта праекта)?

·         хто i якім чынам будзе выконваць праект?

·         што атрымаецца ў выніку?

·         рэзананс праекту ў 

 

 

 

 

 

 

 

ІІІ. Інфармацыя пра арганізацыю (асобу) (1-2 абзацы)

 

Утрымлівае звесткі пра арганізацыю цi асобу, ад якой падаецца праект. Тлумачыць, хто падае заяўку, хто будзе выконваць праект, і чаму заяўнікі/выканаўцы (з-за сваёй кваліфікацыі, досведу, рэпутацыі і інш.) найлепшым чынам змогуць выканаць задачы праекта.

 

 

 

 

 

 

 

 

IV. Мэтавая група (1 сказ)

 

На каго i на якую мясцовасць разлічана запланаваная дзейнасць.

 

 

 

 

 

V. Апісанне дзейнасці ў межах  праекту (не больш за старонку)

 

што будзе зроблена ў межах праекта?

хто будзе выконваць дзеянні, ці плануецца  прыцягнуць  валанцёраў?

як, калі і ў якой паслядоўнасці гэтыя дзеянні будуць здзяйсняцца?

якія рэсурсы (людскія, інтэлектуальныя)  будуць прыцягнуты?

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

VI. Ацэнка праекта (чаканыя вынікі)

 

Крытэры, па якiх будзе ацэньвацца паспяховасць праекта. Якiя вы чакаеце вынiкi i якiм бачыце магчымы працяг праекта.

 

 

 

 

(пункты IV, V, VI разам павiнны займаць 1,5-2 старонкi).

 

 

VII. Бюджэт (не больш за 400 у.а. ці 850 000 BRB)

 

Падрабязнае апiсанне кожнага артыкула выдаткаў.

 

 

 

 

 

 

 

Дата:                                                                                                          

 

Каму і куды паведаміць пра вынікі конкурсу:

 

 

 

                                                                                                        

Вынікі конкурсу будуць падведзеныя да 20 лістапада 2007 г.

 

Крынiца: Адукацыйныя навіны рассылка, 12.10.2007 (Nastaunik.info <info@nastaunik.info>)