Адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя Сенатара Фулбрайта на 2008-2009 навучальны год
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2008-2009 навучальны год.
Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць напрацягу вучэбнага семестра займацца навукова-даследнічай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў. Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.
Да ўдзелу ў адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Абавязковым патрабаваннем конкурсу з’яўляецца валоданне англійскай мовай.
Заяўкі прымаюцца па наступных спецыялізацыях:
– эканоміка
– бізнес адміністрыраванне
– права
– кіраванне ў галіне адукацыі (універсітэцкі ўзровень)
– міжнародныя зносіны
– амерыканістыка
– сацыяльныя навукі (сацыялогія, паліталогія, гісторыя)
– журналістыка і сродкі масавай інфармацыі
– метады выкладання англійскай мовы
– інфармацыйныя тэхналогіі
– ахова здароўя
– ахова навакольнага асяроддзя
– сацыяльная праца
Падрабязную інфармацыю аб праграме і бланк анкеты можна атрымаць на сайце Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь у інтэрнэт: http://minsk.usembassy.gov.
*': Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША: вул. Герцэна, 2-А, г. Мінск 220030, тэл: (017) 217 04 81, факс: (017) 211 03 84.
Апошні тэрмін падачы заявак – 16 лістапада 2007 года
Источник: Информационный электронный бюллетень для социальных организаций № 43 от 15.10.2007