ПАЛАЖЭННЕ
адкрытага літаратуразнаўчага Інтэрнэт конкурса
для вучняў 10-11 класаў
“КАЛІ НАРАДЖАЛАСЯ КЛАСІКА”
Тэма конкуса
“Праўда і казкі жыцця дзядзькі Якуба”
(жыццё і творчасць Якуба Коласа)
Арганізатары: Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці і сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў МДПДіМ.
Мэты: стварэнне ўмоваў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей і падлеткаў, выяўленне адораных навучэнцаў.
Задачы:
– развіваць цікавасць да вывучэння літаратуры;
– развіваць творчыя і даследчыя здольнасці дзяцей;
– фарміраваць пазнавальную актыўнасць;
– фарміраваць навыкі работы з камп’ютэрнымі сродкамі і Інтэрнэт;
– выхоўваць этыку партнёрства і ўменне працаваць у камандзе;
– выхоўваць патрыятызм вучняў.
Умовы правядзення:
Конкурс разлічаны на вучняў 10-11 класаў школ, гімназій г.Мінска і Рэспублікі Беларусь, навучэнцаў пазашкольных устаноў, сябраў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый.
Конкурс прадугледжвае як індывідуальны ўдзел, так і ўдзел каманд па 3 чалавекі і праводзіцца завочна праз Інтэрнэт.
Удзельнікі могуць мець навуковага кіраўніка/ кансультанта, у ролі якога выступае настаўнік, кіраўнік клуба, гуртка альбо супрацоўнік навуковай установы ці ВНУ.
Рэгістрацыя:
Рэгістрацыя на конкурс праводзіцца з 1 кастрычніка па 1 лістапада 2007 г. Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца на адрас электроннай пошты nasha.klasika@gmail.com.
Форма заяўкі змешчана ў дадатку да палажэння.
Конкурс праводзіцца ў два этапы:
1 этап (падрыхтоўчы) – кастрычнік-лістапад 2007 г. – правядзенне індывідуальных інструктыўна-метадычных нарад для педагогаў, рэгістрацыя ўдзельнікаў.
2 этап (асноўны) – лістапад 2007 г.- студзень 2008 г., складаецца з 2 тураў.
1 тур – адборачны. Праводзіцца з 5 лістапада па 5 снежня 2007 г. Удзельнікі працуюць з заданнямі конкурса, змешчанымі на сайце Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (www.mddm.org), і да 5 снежня дасылаюць пісьмовыя адказы на адрас эл.пошты nasha.klasika@gmail.com альбо падаюць іх у сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ (вул. Старавіленскі тракт, 41, п. 308) на электронным носбіце.
1 тур складаецца з наступных заданняў:
І. Красамоўнікі. Патлумачыць сэнс прыказак і прымавак, якія ўжывае Якуб Колас у сваіх творах.
ІІ. Ваш каментар. “Расшыфраваць” фрагменты твораў Якуба Коласа, звязаныя з культурна-гістарычнымі рэаліямі і асаблівасцямі матэрыяльнай культуры 1-й трэці 20 стагоддзя.
ІІІ. Партрэт класіка. Пазнаць Якуба Коласа на прапанаваных фатаграфіях і партрэтах.
IV. Хранатоп. Знайсці адказ на пытанні, што датычацца гісторыі мясцінаў, з якімі звязана жыццё і творчасць класіка.
V. Кніжнікі і кніжніцы. Знайсці прапушчаныя фрагменты літаратурнага твора і назваць сам твор.
VІ. Літаратуразнаўчая майстэрня. Адказаць на пытанні на разуменне сувязі творчасці Якуба Коласа з тэндэнцыямі ў сусветнай літаратуры 19-га і 1-й трэці 20 ст.
VIІ. “Беларускі Гамер”. Праявіць абазнанасць у веданні радавода, сям’і, псіхалогіі і асабістых матываў творцы.
АЦЭНКА.
Заданні І, III, V, VII ацэньваюцца ў 10 балаў.
Заданні II, ІV, VІ – у 15 балаў.
КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ.
У 1-м туры конкурса ацэньваюцца даследчыцкія здольнасці навучэнцаў:
– факталагічная правільнасць, абгрунтаванасць, паўната адказу;
– глыбіня валодання тэмай;
– уменне працаваць з крыніцамі;
– разуменне ролі Якуба Коласа ў стварэнні нацыянальнай літаратуры;
– валоданне літаратурнай мовай;
– адсутнасць граматычных і сінтаксічных памылак.
ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ АДКАЗАЎ.
Адказы на заданні конкурса павінны быць набраныя ў праграме Word, шрыфтам Times New Roman памерам 14 пунктаў. Работа з адказамі павінна мець тытульны ліст, спіс літаратуры альбо Інтэрнэт рэсурсаў.
Файл з адказамі прымацоўваецца да электроннага ліста.
2 тур – фінальны. Праводзіцца з 10 снежня 2007 г. па 10 студзеня 2008 г. Прымаюцца ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў у 1 туры.
З мэтай папулярызацыі беларускай класічнай літаратуры ўдзельнікі распрацоўваюць рэкламны плакат/ постэр, прысвечаны асобе, творчасці альбо аднаму з твораў Якуба Коласа.
На выбар удзельнікаў плакат можа быць пададзены на любым носбіце ў сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ (вул. Старавіленскі тракт, 41, п. 308) альбо дасланы на адрас эл.пошты nasha.klasika@gmail.com да 10 студзеня 2008 г.
КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ.
У 2-м туры конкурса ацэньваюцца творчыя здольнасці навучэнцаў:
– адпаведнасць тэме конкурса;
– арыгінальнасць;
– эстэтычнасць;
– мастацкая выразнасць.
ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ ПЛАКАТА.
Плакат можа быць зроблены ў розных тэхніках:
– маляваны плакат;
– плакат-калаж;
– плакат, выкананы з дапамогай камп’ютэрных сродкаў.
Пры падачы плаката на электронным носбіце праца фатаграфіруецца альбо сканіруецца і захоўваецца ў фармаце *jpg. з разрашэннем 150 dpi.
Майстар-клас
З мэтай абмеркавання вынікаў конкурса, практычнага разгляду актуальных праблем літаратуразнаўства і гісторыі беларускай літаратуры фіналісты і іх навуковыя кіраўнікі запрашаюцца на майстар-клас.
У майстар-класе ўдзельнічаюць даследчыкі беларускай літаратуры і творчасці Якуба Коласа, выкладчыкі ВНУ, журналісты, журы.
Форму майстар-класа (гутарка, круглы стол, гульня) і дату яго правядзення арганізатары і журы конкурса вызначаюць пасля падвядзення вынікаў 2-га тура і абвяшчэння фіналістаў.
Узнагароджанне пераможцаў
Узнагароджанне пераможцаў адбываецца на майстар-класе.
Лепшыя плакаты фіналістаў будуць прапанаваны для друку ў беларускія дзіцячыя і маладзёжныя СМІ.
Усе фіналісты адзначаюцца дыпломамі лаўрэатаў конкурса.
Заўвагі і прапановы прымаюцца ў дзень правядзення майстар-класа.
Аргкамітэт
– зацвярджае склад журы;
– вызначае тэрміны правядзення адборачных тураў конкурса;
– мае права змяняць тэрмін правядзення адборачнага і фінальнага тураў;
– узнагароджвае пераможцаў.
Аргкамітэт складаецца з супрацоўнікаў сектара развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ.
Журы
– ацэньвае 1-ы і 2-гі тур конкурса;
– удзельнічае ў правядзенні майстар-класа.
Журы складаецца з навукоўцаў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ г.Мінска, журналістаў.
Куратар
– распрацоўвае заданні і палажэнне конкурса;
– запрашае журы;
– ацэньвае 1-ы і 2-гі тур конкурса;
– праводзіць майстар-клас.
Куратар конкурса – культарганізатар аддзела інтэлектуальнай творчасці Сідаровіч Ала Рамуальдаўна.
Кантакты
тэлефон: 233-80-90;
адрас: Мінск, вул.Старавіленскі тракт, 41 (пакой 308). Праезд трамваямі № 3, 4, 5, 10.
эл. пошта: nasha.klasika@gmail.com
ДАДАТАК
Заяўка
на ўдзел у адкрытым літаратуразнаўчым Інтэрнэт конкурсе
для вучняў 10-11 класаў
“Калі нараджалася класіка: казкі і праўда жыцця дзядзькі Якуба”
Удзельнікі:
1. прозвішча, імя;
клас і літара класа, школа;
назва гуртка (клуба)/ грамадскай арганізацыі
2. прозвішча, імя;
клас і літара класа, школа;
назва гуртка (клуба)/ грамадскай арганізацыі
3. прозвішча, імя;
клас і літара класа, школа.
Навуковы кіраўнік:
прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада.
Зваротныя кантакты:
тэлефон (хатні, мабільны) капітана каманды,
тэлефон (працоўны, хатні, мабільны) і навуковага кіраўніка;
электонны адрас капітана каманды,
электронны адрас навуковага кіраўніка.