ПАЛАЖЭННЕ

адкрытага літаратуразнаўчага Інтэрнэт конкурса

 для вучняў 9 класаў

“КАЛІ НАРАДЖАЛАСЯ КЛАСІКА”

 

 

Тэма конкуса

 “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – пачынальнік беларускага тэатра”

 

 

Арганізатары: Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці і сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў МДПДіМ.

 

            Мэты: стварэнне ўмоваў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей і падлеткаў, выяўленне адораных навучэнцаў.

 

            Задачы:

– развіваць цікавасць да вывучэння літаратуры;

– развіваць творчыя і даследчыя здольнасці дзяцей;

– фарміраваць пазнавальную актыўнасць;

– фарміраваць навыкі работы з камп’ютэрнымі сродкамі і Інтэрнэт;

– выхоўваць этыку партнёрства і ўменне працаваць у камандзе;

– выхоўваць патрыятызм вучняў.

 

Умовы правядзення:

Конкурс разлічаны на вучняў 9 класаў школ, гімназій г.Мінска і Рэспублікі Беларусь, навучэнцаў  пазашкольных устаноў, сябраў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый.

Конкурс прадугледжвае як індывідуальны ўдзел, так і ўдзел каманд па 3 чалавекі і праводзіцца завочна праз Інтэрнэт.

Удзельнікі могуць мець навуковага кіраўніка альбо кансультанта, у ролі якога выступае настаўнік, кіраўнік клуба, гуртка альбо супрацоўнік навуковай установы ці ВНУ.

Рэгістрацыя:

Рэгістрацыя на конкурс праводзіцца з 20 снежня 2007 г. па 15 студзеня 2008 г.. Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца на адрас электроннай пошты  арганізатараў nasha.klasika@gmail.com.

Форма заяўкі змешчана ў дадатку да палажэння.

 

Конкурс праводзіцца ў два этапы:

1 этап (падрыхтоўчы) – лістапад-снежань 2007 г. – правядзенне індывідуальных інструктыўна-метадычных нарад для педагогаў, рэгістрацыя ўдзельнікаў.

2 этап (асноўны) – студзень-красавік 2008 г., складаецца з 2 тураў.

1 тур – адборачны. Праводзіцца з 21 студзеня па 21 лютага 2008 г. Удзельнікі працуюць з заданнямі конкурса, змешчанымі на сайце Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (www.mddm.org), і да 21 лютага дасылаюць пісьмовыя адказы на адрас эл.пошты nasha.klasika@gmail.com альбо падаюць іх у сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ (вул. Старавіленскі тракт, 41, п. 308) на электронным носбіце.

1 тур складаецца з наступных заданняў:

І. Красамоўнікі. Патлумачыць сэнс прыказак і прымавак, якія ўжывае Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у сваіх творах.

ІІ. Ваш каментар. “Расшыфраваць” фрагменты твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, звязаныя з культурна-гістарычнымі рэаліямі  і асаблівасцямі матэрыяльнай культуры 2-й трэці 19 стагоддзя.

ІІІ. Партрэт класіка. Прапаноўваецца пазнаць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча на падабраных фатаграфіях і партрэтах.

ІV. Кніжнікі і кніжніцы. Знайсці прапушчаныя фрагменты літаратурнага твора і назваць сам твор.

V. “Гаспадар Люцынкі”. Праявіць абазнанасць у веданні радавода, сям’і, псіхалогіі і асабістых матываў творцы.

АЦЭНКА.

Заданні І, III, IV,  ацэньваюцца ў 10 балаў.

Заданне  II, V – у 15 балаў.

КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ.

У 1-м туры конкурса ацэньваюцца даследчыцкія здольнасці навучэнцаў:

– факталагічная правільнасць, абгрунтаванасць, паўната адказу;

– глыбіня валодання тэмай;

– уменне працаваць з крыніцамі;

– разуменне ролі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў стварэнні нацыянальнай літаратуры і развіцці тэатра;

– валоданне літаратурнай мовай;

– адсутнасць граматычных і сінтаксічных памылак.

 

ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ АДКАЗАЎ.

Адказы на заданні конкурса набіраюцца ў праграме Word, шрыфтам Times New Roman памерам 14 пунктаў. Работа з адказамі павінна мець тытульны ліст і спіс літаратуры альбо Інтэрнэт рэсурсаў.

Файл з адказамі прымацоўваецца да электроннага ліста.

 

2 тур – фінальны. Праводзіцца з 25 лютага 2008 г. па 25 сакавіка 2008 г. Прымаюцца ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў у 1-м туры.

 З мэтай папулярызацыі творчасці класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ўдзельнікі распрацоўваюць маршрут міні-экскурсіі па мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю В. Дуніна-Марцінкевіча.

Аб’ём работы – 3-5 старонак друкаванага тэкста на аркушы А4.

Па жаданню каманда можа выкарыстаць у рабоце фатаграфіі.

Маршрут дасылаецца на адрас эл.пошты nasha.klasika@gmail.com альбо падаецца ў сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ (Мінск, вул.Старавіленскі тракт, 41, пакой 308) на любым носбіце да 25 сакавіка 2008 г.

 

КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ.

У 2-м туры конкурса ацэньваюцца даследчыцкія і творчыя здольнасці навучэнцаў:

– адпаведнасць тэме конкурса;

– факталагічная правільнасць;

– арыгінальнасць у выкладанні матэрыялу;

– глыбіня валодання тэмай;

– уменне працаваць з крыніцамі;

– валоданне літаратурнай мовай;

– адсутнасць граматычных і сінтаксічных памыла;

– эстэтычнасць афармлення работы.

 

ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ МАРШРУТА.

Маршрут міні-экскурсіі павінен быць набраны ў праграме Word, шрыфтам Times New Roman памерам 14 пунктаў, мець тытульны ліст, спіс літаратуры альбо Інтэрнэт рэсурсаў.

 

Майстар-клас

З мэтай абмеркавання вынікаў конкурса, практычнага разгляду актуальных праблем гісторыі беларускай літаратуры фіналісты і іх навуковыя кіраўнікі запрашаюцца на майстар-клас.

У майстар-класе ўдзельнічаюць даследчыкі беларускай літаратуры і творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, выкладчыкі ВНУ, журналісты, журы.

Форму майстар-класа (гутарка, круглы стол, гульня) арганізатары і журы конкурса вызначаюць пасля падвядзення вынікаў 2-га тура і абвяшчэння фіналістаў.

 

Узнагароджанне пераможцаў

Узнагароджанне пераможцаў адбываецца на майстар-класе.

Лепшыя маршруты фіналістаў будуць прапанаваны для друка ў “Краязнаўчую газету”.

Усе каманды-фіналісты адзначаюцца дыпломамі лаўрэатаў конкурса.

            Заўвагі і прапановы прымаюцца ў дзень правядзення майстар-класа.

 

Аргкамітэт

–          зацвярджае склад журы;

–          вызначае тэрміны правядзення адборачных тураў конкурса;

–          мае права змяняць тэрмін правядзення адборачнага і фінальнага тураў;

–          узнагароджвае пераможцаў.

Аргкамітэт складаецца з супрацоўнікаў сектара развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ.

 

Журы

–          ацэньвае 1-ы і 2-гі тур конкурса;

–          удзельнічае ў правядзенні майстар-класа.

Журы складаецца з навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ г.Мінска, журналістаў.

 

 

 

Куратар

–          распрацоўвае заданні і палажэнне конкурса;

–          запрашае журы;

–          ацэньвае 1-ы і 2-гі тур конкурса;

–          праводзіць майстар-клас.

 

Куратар конкурса – культарганізатар аддзела інтэлектуальнай творчасці Сідаровіч Ала Рамуальдаўна.

 

Кантакты:

тэлефон:    233-80-90;

адрас:        Мінск, вул.Старавіленскі тракт, 41 (пакой 308).

                   Праезд   трамваямі№ 3, 4, 5, 10 да прыпынку “Палац дзяцей і  моладзі”.

 

эл. пошта:  nasha.klasika@gmail.com

 

 

 

 

ДАДАТАК

 

Заяўка

на ўдзел у адкрытым літаратуразнаўчым Інтэрнэт конкурсе

 

“Калі нараджалася класіка:

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – пачынальнік беларускага тэатра”

для вучняў 9 класаў

 

Удзельнікі:

1.       прозвішча, імя;

     клас і літара класа, школа;

     назва гуртка (клуба)/ грамадскай арганізацыі       

2.       прозвішча, імя;

     клас і літара класа, школа;

     назва гуртка (клуба)/ грамадскай арганізацыі       

3.       прозвішча, імя;

     клас і літара класа, школа;

     назва гуртка (клуба)/ грамадскай арганізацыі       

 

Навуковы кіраўнік:

прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада.

 

Зваротныя кантакты:

тэлефон (хатні, мабільны) капітана каманды,

тэлефон (працоўны, хатні, мабільны) і навуковага кіраўніка;

 

электонны адрас капітана каманды,

электронны адрас навуковага кіраўніка.