Еўрапейскія журналісцкія стыпендыі для навучання ў Берліне — European Journalism Fellowships in Berlin.
Каледж журналістыкі пры Вольным універсітэце Берліна (Journalisten-Kolleg der Freien Universitaet Berlin) аб'яўляе аб магчымасці атрымання стыпендыяў для журналістаў тэрмінам 10 месяцаў (кастрычнік 2008 – ліпень 2009) для ажыццяўлення даследніцкага праекту і павышэння кваліфікацыі разам з калегамі з Усходняй і Заходняй Еўропы, а таксама з ЗША.
Прымаюцца заяўкі ад кваліфікаваных штатных або пазаштатных журналістаў з вопытам працы некалькі гадоў. Неабходна пісьмовае пацьверджанне добрага ведання нямецкай мовы (напр. ад Гётэ-інстытута, DAAD). Найважнейшы элемент заяўкі – гэта ідэя навукова-журналісцкага праекту, які плануецца рэалізаваць у Берліне.
Апошнія тэрміны падачы заявак – 10 снежня 2007 і 31 студзеня 2008 г.
Больш падрабязная інфармацыя па адрэсе: www.ejf.fu-berlin.de
e-mail: info@ejf.fu-berlin.de
Крынiца: http://n-europe.eu/content/?p=2723