CЕМІНАР ДЛЯ ЛІДЭРАЎ НАВУЧАЛЬНЫХ ГУРТКОЎ «ПРА ПРАВА І НЕ ТОЛЬКІ»
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” сумесна з Рэсурснай праграмай навучальных гурткоў праводзяць 16–17 лютага 2008 года у г. Гродна семінар па пытаннях выкарыстання метаду навучальных гурткоў у прававой адукацыі.
Да ўдзелу запрашаюцца адукатары з фармальнай і нефармальнай сферы адукацыі, якія хацелі б паглыбіць свае веды як у метадзе навучальных гурткоў, так і ў пытаннях грамадзянскай адукацыі, праву і адстойванню iнтарэсаў.
Калі вы хочаце прыняць удзел у семінары, запоўніце, калі ласка, анкету удзельніка, і арганізатары з вамі звяжуцца. Анкеты прымаюцца да 10 лютага 2008 года па адрасе vit_hrodna@yahoo.com,
ці на факс (0152) 757168
Па пытаннях удзелу звязвайцеся з Ігарам Лапехам тэл. (029) 288 28 22
E-mail: vit_hrodna@yahoo.com
Паводле: Адукацыйныя навіны рассылка 8.02.2008