Праграма Geschichtswerkstatt Europa запрашае студэнтаў, выпускнікоў, пачаткоўцаў-навукоўцаў, а таксама аматараў гістарычнай навукі грамадзкай супольнасьці прыняць удзел у праэкце «Пласты памяці». Кандыдаты мусяць быць ва ўзросьце ад 18 да 35 год. Вынікам працы мусіць быць стварэньне тэксту, фотарэпартажу ці фільму.

Фінансуюцца выдаткі на праезд, пражываньне, набыцьцё неабходных сродкаў для правядзеньня праэкта і транспарт.

Праэкт пачнецца сустрэчай удзельнікаў у Франкфурце над Одрай увесну 2009 г. з мэтай ажыцьцяўлення зьмястоўнай і метадалягічнай падрыхтоўкі праэктаў.

Дадатковая інфармацыя тут: http://www.stiftung-evz.de/fonds_erinnerung_und_zukunft/geschichte_und_menschenrechte/geschichtswerkstatt_europa/

Эскізы праэктаў на двух старонках трэба дасылаць на мэйл: europa@instytut.net

Апошні тэрмін падачы аплікацый – 27 кастрычніка 2008 г.

 

Источник: http://n-europe.eu/education/konkurs_%C2%ABplasty_pamyatsi%C2%BB