Саюз пісьменнікаў Літвы сумесна з Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам запрашае студэнтаў да ўдзелу ў літаратурна-гістарычным конкурсе "Лаздзіну Пяледа і Вацлаў Ластоўскі: крыўскія міфы і гістарычныя лёсы".

Мэтай конкурсу зьяўляецца актуалізацыя-рэканструкцыя вопыту мінулага праз зварот да лёсаў пэрсаналіяў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у гістарычным працэсе нацыянальна-культурніцкага будаўніцтва, значна паўплывалі на спэцыфіку літаратурнага працэсу Беларусі й Літвы ды пакінулі яскравы сьлед у гісторыі двух народаў-суседзяў.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца аўтарскія працы ў выглядзе разгорнутага эсэ (нарыса) па вышэйадзначанай тэме аб'ёмам 6–10 друкаваных старонак, набраных 12 кеглем праз 1,5 інтэрвалу ў гарнітуры Times New Roman.

Апошні тэрмін падачы эсэ: 1 верасьня 2008 г. Электронны адрас конкурсу: litkon@gmail.com.

Вынікі конкурсу, якія прадугледжваюць тры прызавыя месцы, а таксама дадатковыя намінацыі, будуць падведзеныя да канца верасьня 2008 году, пасьля чаго пераможцы атрымаюць запрашэньне да ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджаньня, якая адбудзецца ў кастрычніку 2008 году ў Літве (пра дакладнае месца і час пераможцы будуць папярэджаныя дадаткова). У якасьці прызоў прадугледжаныя грашовыя прэміі. Арганізатарамі і куратарамі конкурсу плянуецца выданьне зборніку, у які, апроч працаў пераможцаў, будуць уключаныя найбольш грунтоўныя эсэ іншых удзельнікаў праекта.

Паводле: http://n-europe.eu/education/litaraturnagstarychny_konkurs_ese