Мовы збліжаюць
Конкурс паштовак у рамках праекта "Мовы без межаў"
Мастацтва размаўляць на розных мовах дазваляе людзям уступаць у дыялог з людзьмі іншых культур па-над межамі краін і кантынентаў, каб абменьвацца ідэямі і думкамі. Мовы незамянімыя пры ўстанаўленні адносінаў, яны дапамагаюць пераадолець стэрэатыпы і ўносяць свой уклад у абмен ведамі. Шматмоўе адкрывае перспектывы ў прафесійным жыцці і адчыняе дзверы ў свет. Праз мовы людзі ідэнтыфікуюць сябе, дасягаюць разумення і прымання іншымі. У глабалізаваным свеце валоданне некалькімі мовамі будзе набываць ўсё большае значэнне.
З мэтай заахвочвання шматмоўнасці Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў рамках праекта “Мовы без межаў” і Міжнароднага года моў 2008 упершыню арганізуе конкурс ідэй на тэму “Мовы збліжаюць”. Школьнікі і студэнты ва ўзросце да 25 гадоў могуць творча ўвасобіць у паштоўцы свае ўяўленні на тэму “Шматмоўе”. Самыя цікавыя работы будуць прадстаўлены публіцы ў верасні на вернісажы, а пераможцы конкурса атрымаюць магчымасць надрукаваць сваю паштоўку.
Флаер "Конкурс паштовак "Мовы збліжаюць" (PDF, 197 KB)
Інфармацыя аб конкурсе (PDF, 174 KB)
Паводле: http://www.goethe.de/ins/by/min/lhr/be3200553v.htm