“БЕЛАРУСЬ СУЧАСНАЯ”:
IV ТЫДЗЕНЬ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ І АСВЕТЫ
|
|
Грамадскія арганізацыі, якія працуюць у сферы нефармальнай і грамадзянскай адукацыі з мэтай прыцягнення ўвагі да ролі нефармальнай адукацыі ў развіцці чалавечага, грамадскага, нацыянальнага і міжкультурнага патэнцыялу краіны выступілі з ініцыятывай правядзення ТЫДНЯЎ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ І АСВЕТЫ штогод у сярэдзіне снежня. |
На дадзены момант ужо адбыліся тры Тыдні, тэмамі якіх сталі:
· “НЕФАРМАЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ”, 16-24 снежня 2005 г.
· “ПРАГРАМЫ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ ДЛЯ ПРАФЕСІЙНАГА РОСТУ І САМАЎДАСКАНАЛЕННЯ”, 9-17 снежня 2006 г.
· “БЕЛАРУСЬ ЕЎРАПЕЙСКАЯ”, 8-16 снежня 2007 г.
У гэтым годзе арганізатарамі вызначана тэма IV Тыдня “БЕЛАРУСЬ СУЧАСНАЯ”.
Мерапрыемствы Тыдня будуць праходзіць у час паміж 6-м і 14-м снежнем 2008 г. у розных населеных пунктах Беларусі.
Сучасная Беларусь шматаблічная: і, менавіта, зфарміраваўшы ўяўленне пра рознасць падыходаў, поглядаў, творчых ідэй, убачыйшы сённяшнюю сітуацыю ў развіцці, можна атрымаць найбольш поўнае ўяўленне аб краіне і ўбачыць яе як неад’емную частку сучаснай Еўропы.
Базуючыся на прынцыпах адукацыі на працягу ўсяго жыцця, зафіксаваных ў Мемарандуме бесперапыннай адукацыі Еўрапейскага Саюзу
- мы жадаем падкрэсліць каштоўнасць і неабходнасць нефармальнай адукацыі, якая можа адбывацца як ў навучальнай установе, так і на працоўным месцы, у гуртку сяброў ці каллегаў, клубе па інтарэсах, сям’і;
- звярнуць ўвагу на эканамічную эфектыўнасць і карысць нефармальнай адукацыі, якая здольна хутка рэагаваць на змяненні ў вытворчых працэсах і на рынку працы;
- запрасіць да супрацоўніцтва ўсіх сацыяльных партнераў, якія прапануюць паслугі ў сферы нефармальнай адукацыі і асветы;
- падкрэсліць неабходнасць і карыснасць больш глыбокага асэнсавання і разумення нашымі грамадзянамі сябе і сваёй краіны як часткі сучаснай Еўропы;
- звярнуць увагу на каштоўнасць і неабходнасць нефармальнай адукацыі, як сродка самаідэнтыфікацыі і самавызначэння як на індывідуальным, так і на агульнанацыянальным і еўрапейскім ўзроўнях;
- выразіць упэўненасць, што Беларусі дзеля лепшай будучыні і далейшага развіцця патрэбна больш шчыльная кааперацыя і дыалог з еўрапейскімі суседзямі;
- запрасіць да супрацоўніцтва ўсе арганізацыі і установы, якія прапануюць паслугі ў сферы нефармальнай адукацыі і асветы.
Арганізатары запланавалі правядзенне пад час Тыдня шэраг дыскусійных і прэзентацыйных мерапрыемстваў, сярод якіх
– творчы конкурс фотаздымкаў «Аб адукацыі – нефармальна!» (да 1 снежня 2008),
– паседжанне навуковага кафэ “Адукацыя дарослых”, прысвечанае абмеркаванню праекта Кодэкса аб адукацыі (сумесна з Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Йаханеса Рау) (10 снежня 2008),
– прэзентацыя выданняў, інфармацыйных і метадычных рэсурсаў (сумесна з Навукова – педагагічнай бібліятэкай) (12 снежня 2008),
– адкрыццё фотавыставы “Аб адукацыі – нефармальна!” (13 снежня 2008),
– Фестываль навучальных гурткоў (14 снежня 2008)
– і інш.
Запрашаем усіх цікаўных прыняць удзел ў фестывалі, сустрэчах, вечарынах, круглых сталах, акцыях у межах IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы, а таксама далучыцца да нас са сваімі мерапрыемствамі.
|
|
З пытаннямі і прапановамі можна звярнуцца да каардынатараў Тыдня па электроннай адрэсе:
|
