У межах VI Тыдня Нефармальнай Адукацыі 2008

“Беларусь сучасная”

ЗАПРАШАЕМ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У ВЫСТАВЕ-КОНКУРСЕ ФОТАЗДЫМКАЎ

ПРА  АДУКАЦЫЮ – НЕФАРМАЛЬНА

На  конкурс прымаюцца фотаздымкі, зробленыя падчас розных адукацыйных мерапрыемстваў ці сітуацый, якія прадстаўляюць працэс і/ці яго ўдзельнікаў.

Сярод прадстаўленых фoтаздымкаў спецыяльнае журы будзе адбіраць фотаздымкі па накірунках:

–         Асобы (постаці, партрэты людзей – удзельнікаў адукацыйнай падзеі)

–         Сітуацыі (сюжэты, якія адлюстроўваць адукацыйны працэс)

–         Нестандартны фотаздымак (вясёлыя і арыгінальныя здымкі)

–         Выбар журы

Усе адабраныя фотаздымкі будуць надрукаваны і ўвойдуць у склад конкурснай выставы, якая адчыніцца 13 снежня 2008 г.

Аўтары лепшых работ па кожнаму з накірункаў атрымаюць прызы.

___________

Для ўдзелу ў конкурсе патрэбна:

–         Знайсці ў сваіх электронных архівах цікавыя фотаздымкі (не старэйшыя за 3 гады)

–         Адабраць сярод іх не больш за 10, якія адпавядаюць наступным патрабаванням: памер/ разрашэнне не менш 2500 Х 3500 піксалёў

–         Адзначыць імя і прозвішча  аўтара фотаздымка, яе/яго кантактныя дадзеныя (e–mail, тэлефон), апісанне здымка (калі і дзе ён быў зроблены, што на ім адлюстравана, які навучальны праект/праграма), па жаданню можна даць і назву фотаздымку.

–         Выслаць да 1 снежня фотаздымкі і іх апісанне на адрас tydzen2008@gmail.com з адзнакай “фота”.

Журы пакідае за сабой права не каментаваць вынікі адбору. Аўтары, работы якіх будуць прадстаўлены на выставе, будуць праінфармаваны пра гэта не пазней за 8 снежня.

Задаць пытанні ці ўдакладніць умовы конкурсу можна па тэл. (029) 388 25 64 – Марына Малініна.

І няхай вас ўсе пабачаць!