Паважаныя калегі!

Запрашаем Вас на Фестываль навучальных гурткоў, арганізаваны ў межах IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы (6-14 снежня), які адбудзецца 14 снежня 2008 г.

На Фестывалі будуць прадстаўлены розныя навучальныя гурткі для дарослых, якія праводзіліся ў розных кутках Беларусі.

У Вас будзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з новым поглядам на навучальныя гурткі для дарослых.

Праграма Фестывалю

11.00 – 12.00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў.

12.00 – 12.30 – Адкрыццё Фестывалю.

12.30 – 14.00 – Прэзентацыя кніг і праектаў з выкарыстаннем метада навучальных гурткоў

12.30 – 14.00 – Павядзенне першай серыі майстар-класаў

14.00 – 15.00 – Абед.

15.00 – 16.30 – Павядзенне другой серыі майстар-класаў

16.30 – 17.00 – Перапынак.

17.00 – 18.30 – Круглы стол “Навучальныя гурткі: перспектывы развіцця ў Беларусі”.

17.00 – 18.30 – Павядзенне трэцяй серыі майстар-класаў

18.30 – 19.00 – Прэзентацыя вынікаў працы майстар-класаў

19.00 – 22.00 – Культурная праграма.

    

 Запланаваныя тэмы майстар-класаў: “Мая кар’ера”, “Права на кожны дзень”, “Гульнёвыя тэхналогіі пры працы з групай” , “Казкатэрапія”, “Экалогія жыцця”,  “Жаночае лідэрства”, “Беларускія Каляды”, “Фларыстыка”, “Мая сям’я” і інш.

      Акрамя таго, будуць працаваць выставы:

 – кніг і выданняў пра навучальныя гурткі,
– стэндаў, якія прысвечаны навучальным гурткам,
– фларыстычных твораў

Таксама падчас Фэстывалю будзе праведзены конкурс па дзвюм намінацыям: “лепшы стэнд” і “лепшы майстар-клас”. Узнагарода пераможцаў (вызначаць якіх будуць удзельнікі Фестывалю) адбудецца падчас культурнай праграмы.

Мы будзем рады Вас бачыць на Фестывалі навучальных гурткоў, які адбудзецца ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау па наступнаму адрасе: г. Мінск, пр. Газеты “Правда”, 11 (праезд да прыпынку “Медыцынскі універсітэт”).

Для ўдзелу ў фестывалі неабходна запоўніць анкету і даслаць да 30 лістапада па электроннай пошце: hurtki.team@gmail.com з пазнакай “Фестываль”, альбо па факсе             + 375 17 269 90 35.       

Заяўка на ўдзел у

       Фестывалі навучальных гурткоў

                           14 снежня 2008 г.

Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка

_____________________________________________________________________________

Арганізацыя / ініцыятыва  _______________________________________________________

Кантактны тэлефон _______________________________

e-mail ___________________________________________

 

Пазначце,  калі ласка, ў якой форме вы прымеце ўдзел у Фестывалі:

c         вольны ўдзел

 

c арганізатар майстар-класа

Назва майстар-класа________________________________________________________

Тэхнічныя сродкі правядзення пляцоўкі ________________________________________

__________________________________________________________________________

Канцпрылады_______________________________________________________________

__________________________________________________________________________Інфармацыя пра майстар-клас (рэклама, да 5-6 сказаў. Яна будзе размешчана ў праграме Фестываля)

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Колькасць удзельнікаў (абмежавана, неабмежавана)_____________________________

 

c прэзентацыя кнігі альбо іншага выдання

Назва выдання _____________________________________________________________

__________________________________________________________________________

 

c прэзентацыя стэнда

Назва стэнда (научальнага гуртка)____________________________________________

__________________________________________________________________________