"Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Бельгія) у супрацоўніцтве з Фондам Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) запрашаюць узяць удзел у адукацыйным трэнінгу, што мае прайсці ў Брусэлі ў канцы лютага-пачатку сакавіка і будзе прысвечаны пытанням энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій.

Паездка арганізуецца ў рамках праекта па абмене вопытам паміж Еўрасаюзам і Беларуссю і, акрамя агульнага азнаямлення з дзейнасцю структур ЕС, стварае перспектывы больш глыбокага вывучэння магчымасцей супрацоўніцтва ў такіх сферах як: ахова навакольнага асяроддзя і барацьба з наступствамі выбуху на Чарнобыльскай АЭС, энергетыка і энергазберагальныя тэхналогіі, транспарт, навука і адукацыя. Мы стваралі нашу праграму каб дапамагчы беларускім спецыялістам узбагаціць свае веды ў той ці іншай галіне і наладзіць карысныя кантакты з еўрапейскімі калегамі.

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаем экспертаў у дадзенай галіне і навукоўцаў. Вітаецца ўдзел як прадстаўнікоў грамадскага, так і дзяржаўнага сектара. Праграма прызначана для беларускіх спецыялістаў, якія працуюць у краіне. Набор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове, перавага аддаецца кандыдатам з досведам працы.

Выдаткі на паездку (консульскі збор за візы, страхоўка, дарога, пражыванне) кампенсуюцца арганізатарамі.

Спамаваць анкету можна тут.

Жадаючыя прыняць удзел павінны даслаць сваю заяўку і запоўненую анкету на гэту паштовую скрыню: adukacyia@democraticbelarus.eu

Апошні тэрмін падачы аплікацый – 10 лютага 2009 г.

Паводле: http://www.adukacyja.info/index.php?page=fullnews&news=977