Конкурс "Фота дзеля міру -фота дзеля талерантнасьці"

Цэнтар разьвіцьця і захаваньня фатаздымкаў (CRAF), Італія, запрашае да ўдзелу ў конкурсе фатаздымакаў навучэнцаў школаў і студэнтаў усіх вузаў і ўзроўняў, прафэсыйных фатографаў і фатографаў-аматараў. Неабходна прадаставіць адну альбо некалькі фотаздымкаў, тэма якіх – мір, цярпімасьць, барацьба супраць усіх формаў расізму, абарона правоў чалавека.

Лепшыя напрацоўкі прымуць удзел у выставе. Прадугледжаныя грашовыя ўзнагароды.

Апошні тэрмін падачы працаў: 30 траўня 2009 году.

Падрабязнасьці на сайце: http://www.crafworldcontest.com

Паводле рассылкі БАСР.