Конкурс стыпендый Каледжаў міжнароднай супольнасці

Адборачная камісія Камітэту Каледжаў міжнароднай супольнасці праводзіць конкурс на атрыманне стыпендый для навучання з 2009/10 н.г. ў Міжнародным Адрыятычным каледжы ў Італіі (United World College of the Adriatic), Паўночным міжнародным каледжы Чырвонага крыжа ў Нарвегіі (Red Cross Nordic United World College). Апошні тэрмін падачы аплікацый – 27 сакавіка 2009 г.

Навучанне ў Каледжах міжнароднай супольнасці (United World Colleges, UWC) вядзецца па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat Organization, IB O), на англійскай мове, тэрмін навучання – 2 гады. Па выніках навучання праводзіцца экзамен на атрыманне дыплом у, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краін свету.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, якія будуць мець узрост 16 – 17 год на 1 верасня 2009 г. Конкурс праводзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікам конкурсу неабходна даслаць да 27 сакавіка 2009 г. на электронны адрас uwcblr@gmail.com наступныя дакументы:

– заяву на ўдзел у конкурсе (у адвольнай форме);

– завераную копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год з адзнакамі за чвэрці ці трыместры (дазваляецца перадрукаваць);

– характарыстыку ад класнага кіраўніка;

– аўтабіяграфію з роспавядам пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць;

– эсэ на тэму “ Школа маёй мары” на беларускай ці англійскай мовах;

Адабраныя кандыдаты атрымаюць запрашэнні на ІІ тур. Ён адбудзецца 25 красавіка 2009 г. ў форме гутаркі на беларускай і замежнай мовах дзеля выяўлення інтэлектуальнага ўзроўня і асабовых якасцяў кандыдата. У ІІ-ім туры абітурыенты мусяць прадаставіць:

– арыгіналы дакументаў, дасланых у электронным выглядзе на І-ы тур,

– копіі грамат, дыпломаў і іншых дакументаў, якія сведчаць пра поспехі ў навучанні, пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

Час і адрас ІІ тура будуць пазначаныя ў запрашэнні.

Падрабязную інфармацыю пра UWC i IBO можна атрымаць на сайтах: www.uwc.org, www.ibo.org, www.uwcbl r. info