Запрашаюцца настаўнікi, педагогi вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькi, выхавальнікi, а таксама настаўніцкія клубы, грамадскія агранізацыі і ініцыятыўныя групы, якія працуюць з вучнямі, настаўнікамі і мясцовай супольнасцю, прыняць удзел у конкурсе летніх адукацыйна-інфармацыйных праектаў.

         Вітаюцца праекты, накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва. Перавагу будуць мець праекты, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці, досвед якіх можа быць карысны для калегаў, распаўсюджаны на рэгіянальным і  нацыянальным узроўні, а таксама нізкабюджэтныя праекты.

Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі для навучэнцаў, калегаў, мясцовых жыхароў, краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык і г.д.

Для ўдзелу ў конкурсе запоўніце анкету–заяўку (глядзіце дадатак, файл abjava.doc) і дашліце яе на электронны адрас  2009leta@gmail.com да панядзелка 4 мая 2009 года! Пра вынікі конкурса Вам паведамяць у другой палове мая.

         Агульнае палажэнне конкурсу:

–        максімальны бюджэт праектаў – 500$;

–        час правядзення праектаў 01.06.2009 – 30.09.2009;

–        cправаздача па праекце павінна быць здадзена не пазней за 31 кастрычніка 2009 года;

–        у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі, закупка тэхнікі, аплата валанцёрскай працы.

 

Анкета-заяўка

 

І. Інфармацыя аб каардынатары праекта

 

Назва праекта:

 

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка праекта:

 

 

Назва арганізацыі, iнiцыятывы (калі ёсць):

 


Кантакты
(поўны адрас з індэксам, гарадскі тэлефон з кодам горада, мабільны тэлефон, e–mail):

 

 

ІІ. Рэзюмэ праекта (1 абзац)

У кароткім апісанні праекта адкажыце на наступныя пытанні:

Мэтавая група і мэта праекта?

 

 

 

 

У якой мясцовасці будзе рэалізоўвацца праект?

 

 

 

 

Хто i якім чынам будзе выконваць праект?

 

 

 

 

Што атрымаецца ў выніку? Якую карысць дадзены праект прынясе грамадству?

 

 

 

 

 

ІІІ. Інфармацыя пра каардынатара праекта і арганізацыю, якую ён прадстаўляе (1-2 абзацы)

 

 

Источник: Бюллетень для социальных организаций №94. Рассылка ОО "БАСР"