Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў!

Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх , хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды і падзяліцца ўласным досведам, да удзелу ў дзвух цыклах семінараў-практыкумаў. Кожны цыкл будзе складацца з семінараў па наступных тэмах:

 

Тэма І – Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі

Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі, паводле якога ацэнка «дапамагае вучыцца». У шматлікіх краінах гэты метад лічыцца адным з найболей перспектыўных. Даклад Арганізацыі эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва (OEDC)  2005 года сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду для паляпшэння вынікаў навучання, матывавання агульнай цікаўнасці да жыцця і выраўноўвання адукацыйных магчымасцяў.

 

Тэма ІІ – Найноўшыя метады навучання па тэмах актыўнага супрацоўніцтва на мясцовым узроўні

–  Навучанне прынцыпам супрацоўніцтва і роля каштоўнасцяў у навучанні;

– Праца над праектамі, скіраванымі на пабудову мясцовай грамадзянскай тоеснасці;

– Падрыхтоўка свойго ўласнага сцэнара заняткаў па тэме мясцовага супрацоўніцтва.

 

Тэма ІІІ – Сацыяльныя навыкі вучня

– Метады развіцця здольнасцяў да аналізу і рашэння праблемаў;

– Навучанне крытычнаму мысленню (на прыкладзе працы з аўдыёвізуальнымі матэрыяламі);

– Тэхнікі творчага мыслення як сродак для стымулявання пазнавальнага развіцця навучэнца.

 

У кожным з двух цыклаў прымуць удзел да дваццаці слухачоў. Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны удзел у азнаямленчай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.

Праграма вандроўкі прадугледжвае:

– Азнаямленне ўдзельнікаў з польскай сістэмай адукацыі 

– Наведванне адукацыйных установаў, сустрэчы з настаўнікамі польскіх школ

– Сустрэчу з еўрапейскімі экспертамі па пытаннях рэформы сістэм адукацыі ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы

– Азнаямленне з мэтамі і метадамі грамадзянскай адукацы, досведам ажыццяўлення навучальных праектаў.

 

Арганізатары забяспечваюць:

 Выкладанне дасведчаных інструктараў з лепшых навучальных цэнтраў  Польшчы 

 Магчымасць для абмену досведам і перадавой практыкай з іншымі удзельнікамі 

 Публікацыю матэрыялаў, падрыхтаваных удзельнікамі семінара 

 Магчымасць усталявання супрацоўніцтва па адукацыйных пытаннях ў адной з беларускіх газет 

 Сертыфікат аб заканчэнні курсу

 Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў 

 

Даты семінараў:

Першы цыкл

Семінар І                                 4-5 ліпеня

Семінар II                                11-12 ліпеня

Семінар III                               18-19 ліпеня

Азнаямленчая вандроўка         кастрычнік 2009 года

 

Другі цыкл

Семінар І                                 1 – 2 жніўня

Семінар II                                 8 – 9 жніўня

Семінар III                               15 -16 жніўня

Азнаямленчая вандроўка         лістапад 2009

 

 

Падчас семінараў будзе прадугледжаны час на абмен досведам паміж беларускімі ўдзельнікамі. Калі Вы маеце чым падзяліцца,  правесці майстар-клас ці  распавесці пра свой педагагічны досвед   – укажыце, калі ласка у анкеце тэму,  матэрыялы і час, які Вам для гэтага спратрэбіцца.

 

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 25 чэрвеня ўключна па адрасе metodyka2009@gmail.com.

 

 

 

Анкета

Прозвішча, Імя, Імя па бацьку  ____________________________________


Вашая пасада, навучальная ўстанова ці арганізацыя __________________________

 

Адукацыйны стаж_________________________________________________

 

Кароткі матывацыйны ліст (Чаму Вам цікава ўдзельнічаць у праграме, як вы збіраецеся выкарыстаць набыты досвед …) __________________________

_________________________________________________

____________________________________________________

 

 

Тэма, час Вашага майстар-класа (калі жадаеце)__________________________

 


Як з Вамі звязацца (адрас, тэлефон, электронная пошта, скайп)____________

 

Источник: Бюллетень для социальных организаций №103. Рассылка ОО "БАСР"