Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб'яднаньне «АКТ» запрашае да ўдзелу ў майстар-класе "Новыя медыі як інструмент папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці".

Мэтай мерапрыемства зьяўляецца прэзэнтацыя магчымасьцей выкарыстаньня Інтэрнэту (вэб-пляцоўкі, сацыяльныя сеткі) для абмену інфармацыяй сярод грамадзкіх арганізацый  і папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці сярод насельніцтва.

Эксперт: Паўлюк Быкоўскі, медыяэксперт, загадчык аддзела палітыкі газеты «Белорусы и рынок».

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі інстытутаў грамадзянскай супольнасьці, зацікаўленыя ў павышэньні эфектыўнасьці працы са сваімі мэтавымі групамі.

Асноўныя асьпекты, якія плануецца разгледзець на майстар-класе:

-Новыя медыі як інструмент абмену інфармацыяй і папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці;

-Спецыфіка напісаньня матэрыялаў для Інтэрнэт-прасторы;

-Практыкум па падрыхтоўцы інфармацыі для мэтавых групаў;

-Магчымасьці выкарыстаньня сацыяльных сетак (В контакте, Facebook, Twitter і інш.) для папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці.

Мерапрыемства адбудзецца 8 лістапада з 12.30. да 16.30 у Гародні.

Для ўдзелу ў майстар-класе запоўніце, калі ласка, анкету (гл. ниiжэй) і дашліце яе на адрас lana.rudnik@gmail.com.

Апошні тэрмін – да 30 кастрычніка. Пра вынікі адбору ўдзельнікаў майстар-класа будзе паведамлена 2 лістапада.

Кантакт '*:  Лана Руднік (+375-29-284-77-99)

 

АНКЕТА-ЗАЯЎКА

на удзел у майстар-класе

 

"Новыя медыі

як інструмент папулярызацыі грамадскай дзейнасці"

 

 

Імя, прозвішча

 

 

 

Назва арганізацыі

 

 

 

Пасада/роля ў арганізацыі

 

 

 

Кантактны тэлефон

 

 

 

Электронная пошта

 

 

 

Якія пытанні ў межах майстар-класа Вы б хацелі абмеркаваць у першую чаргу?

 

 

 

Калі ласка, коратка апішыце, ці мае Ваша арганізацыя ўласную вэб-старонку (альбо блог), ці выкарыстоўвае ў сваёй працы сацыяльныя сеткі (Facebook  альбо інш.) 

 

 

 

 

Поводле: Бюллетень для социальных организаций №113. Рассылка ОО "БАСР"