Набіраецца курс «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу»
У супрацоўніцтве з Беларускім Калегіюмам і Таварыствам Беларускае мовы абвяшчаю набор слухачоў на курс «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу».
Мэта курсу — прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характарыстычныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу адбываюцца дэбаты і абмеркаваньні гісторыі дачыненьняў, актуальных пытаньнях ды мадэляў будучага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і аб’яднанай Эўропай.
Курс складаецца з 16 заняткаў.
Слухачы курсу маюць магчымасьць браць удзел у праграмах абмену, якія рэалізуецца супольна з эўрапейскімі адукацыйнымі ўстановамі, у прыватнасьці Каледжам Эўропы (Наталін, Польшча).
Мова выкладаньня курсу — беларуская. Для вывучэньня ўсіх матэрыялаў курсу веданьне ангельскае мовы вельмі пажаданае.
Арганізацыйнае спатканьне адбудзецца ў пятніцу 6 лістапада 2009 г. а 17.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13).
Распаўсюд дадзенае інфармацыі сярод зацікаўленых асобаў, а таксама на сайтах і блёгах толькі вітаецца.
Паволде: http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=31158