28 чэрвеня-18 ліпеня адбудзецца Летняя Акадэмія, якая будзе складацца з двухтыднёвага семінара ў Берліне і аднатыднёвай стажыроўкі ва ўстановах грамадскага сектара ў Цэнтральнай Еўропе.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя кіраўнікі з грамадскага сектара (дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраўніцтва, дзяржаўныя прадпрыемствы, некамерцыйныя арганізацыі і г. д.). У пазнейшых сумесных праектах яны павінны пасадзейнічаць будучаму супрацоўніцтву ў Еўропе.

Кандыдаты мусяць мець беларускае грамадзянства, скончаную вышэйшую адукацыю з выдатнымі адзнакамі, працу ў грамадскім сектары ў якасці першага працоўнага досведу, усведамленне грамадскай адказнасці і актыўнаю грамадзянскаю пазіцыю, наяўнасць матывацыі і мэтаў для знаходжання ў Германіі і Цэнтральнай Еўропе, лідэрскія здольнасці, а таксама вельмі добрае веданне нямецкай і англійскай моваў.

Кошты на паездку, пражыванне і семінары бярэ на сябе Фонд Роберта Боша.
Падрабязная інфармацыя: http://bit.ly/5TNVoE (pdf); http://bit.ly/8ZZ1yu.

Дэдлайн падычы заявак 28 лютага 2010г.

Паводле http://www.bosch-stiftung.de ды http://adukacyja.info/

Паводле: http://n-europe.eu/education/letnyaya_akademiya_na_temu_uskhodnyaga_partnerstva