29/01/2010
Дзе: Італія
Дэдлайн: 01/03/2010
http://uwcblr.info/

Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрыята (International Bacalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады. Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2010 г.

Конкурс адбываецца ў 2 этапы. На 1 тур трэба даслаць да 1 сакавіка 2010 г. на адрас uwcblr@gmail.com эсэ на тэму “Дэмакратыя – гэта…” (2 старонкі А4 на англійскай ці беларускай мовах), копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год, характарыстыку класнага кіраўніка, а таксама копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

Кандыдаты, якія прайшлі на 2 тур, будуць запрошаныя на сумоўе, якое адбудзецца 3 красавіка 2010г. для выяўлення інтэлектуальнага ўзроўня і асабовых якасцяў кандыдата.

Дадатковую інфармацыю пра UWC i IB можна знайсці на сайтах: www.uwc.org, www.ibo.org, http://uwcblr.info/.

Паводле: http://adukacyja.info/news/news_node/1/3/1163