Маладыя людзі запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным конкурсе эсэ, арганізаваным ЮНЭСКО і фондам міру ім. Гоя. Апошні тэрмін падачы – 30 чэрвеня 2010 г.

Тэма: “Мая роля ў стварэньні мірнага сьвету”. Якое вашае бачаньне мірнага і гарманічнага сьвету? Што вы ды іншыя маладыя людзі робіце, каб рэалізаваць гэтае бачаньне?

Эсэ на конкурс можа падаць любы чалавек у веку да 25 гадоў у адной з наступных катэгорыяў:
а) дзеці (да 14 гадоў)
б) моладзь (15–25 гадоў)

Аб’ём эсэ ня мусіць перавышаць 800 словаў на ангельскай, францускай, гішпанскай або нямецкай мовах. На тытульным лісьце трэба пазначыць:

1) катэгорыю (дзеці або моладзь);
2) назву эсэ;
3) імя;
4) паштовы адрас;
5) нумар тэлефону;
6) адрас электроннай пошты;
7) грамадзянства;
8) узрост на момант 30 чэрвеня 2010 г.;
9) пол;
10) назву навучальнай установы (калі магчыма);
11) колькасьць словаў.

Настаўнікі могуць падаваць зборнікі эсэ ад клясы або групы. У гэтым выпадку трэба далучыць сьпіс удзельнікаў і кантактныя зьвесткі настаўніка.

Эсэ мусяць быць арыгінальнымі ды не публікавацца да конкурсу. Аўтарскія правы на эсэ перадаюцца арганізатарам конкурсу. Працы, напісаныя ў суаўтарстве, не прымаюцца.

Узнагароды (у абедзьвюх катэгорыях)

Першая прэмія – сэртыфікат і 100 тыс. енаў (прыблізна $ 1 000) – адзін пераможца.
Другая прэмія – сэртыфікат і 50 тыс. енаў (прыблізна $ 500) – два пераможцы.
Трэцяя прэмія – сэртыфікат і падарунак – 5 пераможцаў.

Заахвочвальныя прызы: сэртыфікат і падарунак – 25 удзельнікаў.

Асобаў, узнагароджаных першаю прэміяй, запросяць на цырымонію ўручэньня, якая пройдзе сёлета ў лістападзе ў Токіо (Японія). Выдаткі на падарожжа пакрыюць арганізатары.

Конкурсныя працы можна дасылаць на адрас:

International Essay Contest c/o The Goi Peace Foundation
1-4-5 Hirakawacho, Chiyoda-ku, Tokyo 102-0093 Japan

Або на электронную скрыню: essay@goipeace.or.jp

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці тут.

Паводле: http://n-europe.eu/education/mizhnarodny_konkurs_ese_dlya_moladzi