Абвешчаны конкурс сацыяльнага плякату й відэаролікаў на тэму актыўнасьці моладзі.
Да ўдзелу запрашаюцца дызайнэры, мастакі, аматары крэатыву ды проста жадаючыя праявіць свой творчы патэнцыял.

Працы прымаюцца ў любой тэхніцы выкананьня:

 – handmade (фарбы, калаж, вітраж, графіка, мазайка і г.д.);

– электронны фармат добрай якасьці (для друку на фармаце А3);

– відэа.

Працы мусяць быць аўтарскімі, адпавядаць тэматыцы, мець эстэтычны выгляд і зьмяшчаць кантактную інфармацыю: прозьвішча, імя альбо псэўданім, узрост, месца працы ці навучаньня, нумар тэлефону.

Працы дасылайце на эл. адрас: kedy.by@gmail.com, а ручныя працы перадавайце асабіста арганізатарам конкурсу.

Па выніках конкурсу будзе арганізаваная 5-цідзённая выстава, экспазыцыю якой будуць складаць 50 лепшых працаў, якія абярэ аўтарытэтнае журы, таксама будуць вызначаныя 3 пераможцы і 5 намінантаў, якія атрымаюць падарункі.

Апошні тэрмін падачы працаў: 31 кастрычніка 2010 г.

Кантакт (*:  Пытаньні і дадатковая інфармацыя – па электронай адрэсе: kedy.by@gmail.com, альбо на сайце: http://vkontakte.ru/club19957254

Паводле рассылкі belngo.info

Источник: Бюллетень для социальных организаций №151. Рассылка ОО "БАСР"