Польскае Таварыства міжнародных і міжкультурных абменаў АНАВОЙ у партнерстве з ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці Сектар” (Гродна) шукае валантэра з Беларусі для працы ў польскай арганізацыі
Час валантэрскага праекту – 01.06. – 31.12.2011
Праект фінансуецца ў межах праграмы ЕС “Моладзь у Дзеянні” – акцыя Еўрапейская валантэрская служба
Валантэр будзе жыць і працаваць у прыгожым падляскім мястэчку Міхалова, 50 км ад Беластоку. Будзе забяспечаны пражываннем, сродкамі на харчаванне, кішэннымі грошамі, сродкамі на транспартныя выдаткі, візай і страхоўкай. Таксама для валантэра будуць арганізаваныя курсы польскай мовы.
Ролі і задачы валантэра ў Таварыстве АНАВОЙ:
– дапамога у арганізацыі культурніцкіх заняткаў для дзяцей, моладзі ў Міхалове (напр. журналісцкі гурток, фатаграфічны гурток і г.д.)
– дапамога ў арганізацыі і каардынацыі праектаў, датычных арганізацыі “Анавой”
– дапамога пры розных культурніцкіх імпрэзах, семінарах і трэнінгах
– дапамога ў праектах, скіраваных да вучняў школ і настаўнікаў у сферы развіццёвай адукацыі
– дапамога ў арганізацыі межнароднай канферэнцыі настаўнікаў
– дапамога ў рэдагаванні Інтэрнет-старонкі, вэб-газеты для моладзі
Арганізацыя чакае, што валантэр таксама будзе выказваць ініцыятыву арганізацыі ці правядзення розных цікавых рэчаў для мясцовай моладзі і дзяцей ці іншых груп насельніцтва. Магчымасці на ўласныя праекты і ініцыятывы таксама будуць.
Час працы валантэра дастаткова гнуткі, чакаецца, што працоўны час будзе займаць у сярэднім 35 гадзін на тыдзень. Два выходныя на тыдзень, а таксама выходныя на святы і 14 дзён адпачынку цягам праекту.
Напрыканцы праекту валантэр атрымае адмысловы сертыфікат Youthpass, які пацвярджае ўдзел валантэра ў праекце і апісвае характар ягонай працы.
Нейкіх асаблівых уменняў ад валантэра ў праекце не вымагаецца. Важныя энтузіязм, энергія і матывацыяJ))
Узрост – ад 18 да 30 гадоў.
Больш даведацца пра дзейнасць таварыства “Анавой”, у тым ліку з рэалізаванымі арганізацыяй валантэрскімі праектамі, можна на старонцы http://www.anawoj.org/
Даведацца больш пра праграму “Моладзь у Дзеянні” і Еўрапейскую валантэрскую службу можна па спасылцы http://www.salto-youth.net/rc/eeca/languages/magchymasci/by_akcja2/
Аб сваім намеры паўдзельнічаць у праекце, а таксама за дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па эл. пошце kryvichanka@gmail.com
Источник: группа "Возможности неформального образования для молодежи и взрослых"