Міжнародны фэстываль кароткамэтражных фільмаў “2ANNAS 2010” пройдзе ў Рызе (Латвія) 25–30 траўня. Міжнародны конкурс фэстывалю адкрыты для кінэматаграфістаў з усіх краінаў. Пераможца атрымае статуэтку “Залатая Анна” і грашовую ўзнагароду памерам € 2 000.
Умовы:
– прымаюцца фільмы і відэа любога жанру працягласьцю ня болей за 30 хв. (у выключных выпадках арганізатары фэстывалю пакідаюць за сабою права прымаць фільмы большай працягласьці);
– рэжысэр фільму мае быць у веку 20–35 гадоў;
– прымаюцца фільмы, створаныя пасьля 1 студзеня 2008;
– фільмы, якія паказвалі або ўзнагароджвалі на іншых фэстывалях, таксама дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе.
Апошні тэрмін падачы – 26 сакавіка 2010 г. Больш падрабязная інфармацыя на сайце фэстывалю.
Паводле: http://n-europe.eu/education/%E2%80%9C2annas_2010%E2%80%9D_%E2%80%93_festyval_karotkametrazhnykh_filmau_latviya