Эўрапейскі цэнтар разьвіцьця прафэсійнай адукацыі Эўразьвязу “Cedefop” і Музэй фатаграфіі Салонікаў запрашаюць узяць удзел у трэцім конкурсе Cedefop Photomuseum Award.
Тэма: “Навучаньне для жыцьця, праца для разьвіцьця”
Пераможца атрымае ўзнагароду памерам € 5 000. Апроч таго, ягоныя або ейныя працы пакажуць у выглядзе слайд-шоу падчас цырымоніі ўзнагароджаньня, а Музэй фатаграфіі Салонікаў уключыць выставу пераможцы ў сваю наступную ФотаБіенале.
Заяўнік мае прадставіць наступныя дакумэнты:
1. форму заяўкі (яе можна знайсьці тут);
2. партфоліё з 10–15 здымкаў;
3. кароткую біяграфічную даведку;
4. кароткае апісаньне працы/праекту.
Дакумэнты з фотаздымкамі (на CD-ROM або лепш у раздрукаваным выглядзе) трэба даслаць да 11 красавіка 2010 г. на адрас Музэю фатаграфіі Салонікаў:
CEDEFOP PHOTOMUSEUM AWARD
Thessaloniki Museum of Photography
Warehouse A, Thessaloniki Port
c/o Thessaloniki’s Post Office 23
540 15 Thessaloniki, Greece
Або на электронную скрыню: cedefopaward@photobiennale.gr
Паводле: http://n-europe.eu/education/cedefop_photomuseum_award