НЕВЯДОМЫ МІНСК У КОНКУРСЕ NATIONAL GEOGRAPHIC
 

Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі разам з тэлевізійным каналам National Geographic праводзяць фатаграфічны конкурс “Невядомы Мінск”.
Усе, хто хоча ўзяць удзел у конкурсе, павінны даслаць свае працы на адрас: вул. Цнянская, 23А, Мінск, 220100 (калі вы ўжо маеце надрукаваныя адбіткі), альбо на электронную пошту konkurs@mtis.by у фармаце JPEG.

Да ўдзелу ў конкурсе будуць прымацца не больш за 3 здымкі ад аднаго аўтара.
Фатаграфіі мусяць быць дасланыя з кантактнай інфармацыяй аўтара і каментаром да здымка.

Фотаздымкі будуць змешчаны на сайце www.mtis.by, зе наведвальнікі змогуць пакінуць свае галасы да 10 снежня. Пераможца трымае ад канала National Geographic прафесійную фотакамеру.
Паводле svetlahorsk.belarda.org

Крыніца:  Адукацыйныя навіны рассылка 25.10.2007