Школа журналістыкі Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра (ММАЦ) пры падтрымцы асбасады ФРГ ў Беларусі запрашае на семінар па online-журналістыцы.

Заняткі будуць арганізаваныя ў выглядзе 3 модуляў. Першы і трэці модулі, у межaх якіх з дакладамі выступяць эксперты і адбудуцца практычныя заняткі для ўдзельнікаў, пройдуць у ММАЦ. Другі модуль будзе арганізаваны ў выглядзе хатніх заданняў.

Пытанні, якія будуць разгледжаны на семінары: асаблівасці ўспрымання тэксту ў Інтэрнет; аналіз разыходжанняў паміж online-СМІ і друкаванымі выданнямі, тэлебачаннем і радыёжурналістыкай; напісанне журналісцкіх матэрыялаў для Інтэрнет (майстар-клас), аўтарскія і маёмасныя правы ў Інтэрнет; указ № 60 аб рэгуляванні сеткі Інтэрнет і пастановы да ўказу; сучасныя тэхналогіі стварэння web-сайтаў (web 2.0).

Даты правядзення: 23-24 верасня і 13-14 кастрычніка 2010 г.
Месца правядзення: ММАЦ, пр-т Газеты "Правда", 11

Запрошаныя трэнеры:
Паўлюк Быкоўскі, медыя-эксперт
Сяргей Зікрацкі, юрыст
Аляксандр Класкоўскі, рэдактар інтэрнет-газеты "Белорусские новости" www.naviny.by
Марыя Давідоўская, спецыяліст па Інтэрнет

Арганізатары просяць выслаць заяўку з фармулярам да 14 верасня на электронны адрас medienakademie@ibb.by альбо па факсе (017) 2703995.

baj.by

Паводле: http://n-europe.eu/en/education/2010/08/31/seminar_pa_online_zhurnalistytsy