Акрамя валанцёрскай працы ў стыпендыятаў Marion-Dönhoff-Stiftung будзе магчымасць паўдзельнічаць у праграме, прысвечанай палітычнай адукацыі, пазнаёміцца з рознымі аспектамі Нямеччыны і яе палітыкай, грамадствам, культурай.

Для ўдзелу ў валанцёрскай службе ў Берліне неабходна жаданне працаваць у грамадскай арганізацыі ў Нямеччыне, веданне нямецкай мовы, досвед працы ў грамадскім сектары.

Валанцёры атрымаюць стыпендыю, якая пакрывае кошты пражывання, медыцынскую страхоўку, візу, праяздны квіток на транспарт, дарогу з роднага гораду да Берліна і назад, а таксама 300 еўра кішэнковых штомесяц.

Дадатковая інфармацыя на старонцы DRA http://www.austausch.org/freiwilligenagentur/deutschland/aktuelle-ausschreibung.html.

Матывацыю, СV i анкету неабходна даслаць па-нямецку на e-mail: susanne.konschak@austausch.org да 28 лютага.
Валантэрская праца распачнецца ў чэрвене-лістападзе 2010

Паводле http://www.adukacyja.info, http://n-europe.eu/education/stypendyi_u_berline_dlya_valantserau