Патрабаванне да кандыдатаў – маладыя людзі ва ўзросце да 30 год, мабільныя, адказныя, якія маюць дакладную матывацыю быць валанцёрам. Зантякі пабудаваныя па прынцыпе тэорыя + практыка. Удзельнікі даведаюцца пра развіццё валанцёрства ў Беларусі і ў свеце, пазнаёмяцца з дзейнасцю хоспіса, навучацца камунікаваць правільна, пазнаёмяцца з дзейнасцю хоспіса, навучацца камунікаваць правільна, пазнаёмяцца з цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі.

Удзельнікі маюць добрую магчымасць дапамагчы тым, каму гэта патрэбна, стаць больш упэўненым у сабе, знайсці новых сяброў, завесці патрэбныя кантакты і палепшыць CV.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна даслаць анкету кандыдата, у якой павінны змяшчацца наступныя звесткі:
– Прозвішча, імя
– Дата нараджэння
– Месца навучання, працы
– Што Вы ведаеце пра валанцёрства? Ці маеце досвед быць валанцёрам?
– Ваша матэвацыя – Чаму вырашылі ўдзельнічаць у трэнінгах?

Сустрэчы будуць адбывацца штомесяц. Дата бліжэйшай сутрэчы – 28 лютага. Апошнія анкеты прымаюцца за 5 дзён да пачатку новага семінара.

Кантактная інфармацыя: Е-mail: pallpom@gmail.com, тэл. +37529 5881741 (МТС), +37525 9723764 (Life), Адар’я Гуштын, PR-мэнэджар ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”

Паводле http://nastaunik.info/.
ды http://www.adukacyja.info

Паводле: http://n-europe.eu/education/adukatsyinyya_treningi_dlya_valantserau