Сусьветны моладзевы рух за дэмакратыю абвесьціў конкурс эсэ. Два пераможцы будуць запрошаныя на сустрэчу міністраў Супольнасьці дэмакратыяў, якая адбудзеццаў Вільні ў ліпені 2011 г.
Эсэ могуць быць напісаныя на арабскай, ангельскай, французскай, партугальскай, расейскай ці гішпанскай мовах. Аб’ём – да 2, 000 словаў. Эсэ мае закранаць адну ці болей з наступных тэмаў:
1. Які ўнёсак моладзь вашай супольнасьці робіць у дэмакратыю? Распавядзіце пра некаторыя са стратэгіяў і інструмэнтаў, якія вы выкарыстоўваеце, і пра тое, які эфэкт прыносіць вашая дзейнасьць.
2. Як вы ці вашая арганізацыя выкарыстоўваеце новыя мэдыі для прамоцыі дэмакратыі? Наколькі гэта эфэктыўна і з якімі цяжкасьцямі вы сутыкнуліся пры выкарыстаньні новых мэдыяў?
3. Якія малавядомыя практыкі зьяўляюцца прыкладам абароны ці парушэньня правоў чалавека ў вашай краіне? Як вы думаеце, чым тлумачыцца іх выкарыстаньне і як, калі практыкі пазытыўныя, яны могуць быць пашыраныя ці як можна іх можна спыніць, калі яны нэгатыўныя?
4. Якія новыя фактары могуць могуць зацікавіць праблемай правоў чалавека моладзевых актывістаў у вашай краіне? Як праблема правоў чалавека разглядалася ў мінулым?
Эсэ належыць даслаць не пазьней за 18 кастрычніка 2010 году на электронную скрыню wymd.eurasia@gmail.com. Рэгіянальныя пераможцы будуць абвешчаныя 10 сьнежня 2010 году. Іх эсэ будуць апублікаваныя на сайце Сусьветнага моладзевага руху за дэмакратыю.
Attached files:
Паводле: http://n-europe.eu/en/education/2010/08/29/konkurs_ese_ad_susvetnaga_moladzevaga_rukhu_za_demakraty