МІЖНАРОДНЫ КОНКУРС ШКОЛЬНЫХ ВЭБСАЙТАЎ “ДЗЬВЕРЫ Ў ДЫПЛЯМАТЫЮ – 2011”

Агенцыя ЗША па міжнародным разьвіцьці ў Беларусі (USAID) й фонд Global SchoolNet Foundation абвесьцілі міжнародны конкурс вэбсайтаў “Дзьверы ў дыпляматыю – 2011”, створаных вучнямі сярэдніх школаў і гімназіяў. Тэма праектаў: важнасьць міжнародных зносінаў і дыпляматыі.

Для распрацоўкі сайтаў вучні мусяць працаваць невялікімі групамі пад кіраўніцтвам настаўніка. Праекты неабходна скончыць да 15 сакавіка 2011 г. Пераможцы будуць абвешчаныя ў траўні 2011 г. Кожная група ўдзельнікаў праекта атрымае спэцыяльны сэртыфікат “Дзьверы ў дыпляматыю”. Кожны ўдзельнік групы, якая пераможа ў конкурсе, атрымае стыпэндыю ў памеры 2000 даляраў ЗША, а настаўнік гэтай групы атрымае ўзнагароду 500 даляраў ЗША.

Падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце: http://globalschoolnet.org/gsndoors/

Паводле /ngo.by, http://www.lpf-belarus.org/index.php?option=com_content&view=article&id=383:——–2011&catid=35:2010-01-09-13-26-31&Itemid=62