28-30 студзеня грамадзкае аб’яднаньне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” сумесна з нарвэскай моладзевай арганізацыяй па ролевых гульнях Fantasiforbundet з удзелам фінскіх спецыялістаў ладзіць міжнароднае мерапрыемства “Жыць гуляючы альбо як стварыць ролевую гульню жывога дзеяньня”.
Гэта 3 дні воркшопаў, прэзэнтацый і дыскусій на тэму ролевых гульняў жывога дзеяньня і самі гульні.
Прыкладны расклад:
28 студзеня – адкрыцьцё і прэзэнтацыя праекта+ 2-3 міні-лярпа з Скандынавіі,
29 студзеня – прэзэнтацыя “Што такое лярп? Лярпы ў Нарвэгіі і Фінляндыі. Лярпы ў Беларусі, майстар-клас “Як ствараць лярпы самім?”, прайграваньне міні-лярпаў,
30 студзеня – майстар-клас “Як ствараць лярпы самім?”, прайграваньне міні-лярпаў, падсумаваньне і правілы ўдзелу ў спаборы на напісаньне сваёй гульні.
Міні-лярпы, якія будуць прадстаўленыя на мерапрыемстве – аўтарскія, распрацаваныя спецыяльна для Беларусі ў выніку сумеснага праекта, часткай якога ёсьць і дадзенае мерапрыемства.
Да ўдзелу запрашаюцца людзьмі з розным досьведам ролевых гульняў ( у тым ліку бяз досьведу), якія хочуць ствараць свае адукацыйныя міні-лярпы і пазнаёміцца з досьведам скандынаўскіх краінаў.
Колькасьць месцаў абмежаваная. Папярэдні запіс абавязковы.
Заяўкі з указаньнем кантактных дадзеных, прозьвішча, імя, матывацыі і мерапрыемстваў, якія вам хацелася б наведаць (будзе адначасова некалькі пляцовак) дасылайце на эл.адрас *: larpwriter.challenge@gmail.com.
Дакладнае месца правядзеньня мерапрыемства будзе пазьней паведамлена зарэгістраваным удзельнікам.
У праграме магчымыя невялікія зьмены.
Для зарэгістраваных праз эл. пошту ўдзел бясплатны. Унёсак на кава-паўзы – 5000 рублёў.
На мерапрыемстве будуць абвешчаны ўмовы спабора на напісаньне лепшага міні-лярпа на тэмы, прапанаваныя арганізатарамі.
Спабор стартуе з 1 лютага.
Пераможцу – паездка на міжнародную канфэрэнцыю ў 2012 годзе.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па эл. пошце *: larpwriter.challenge@gmail.com, па тэл. (: +375 29 645 06 12 , +375 29 645 06 12 альбо па тэл. + 375 29 653 25 31, + 375 29 653 25 31
Паводле «Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
Источник: Бюллетень для социальных организаций №163. Рассылка ОО "БАСР"