Стыпэндыі Цэнтральнаэўрапейскай ініцыятывы (CEI) для маладых пісьменьнікаў з цэнтральнаэўрапейскіх краінаў, якія не ўваходзяць у Эўрапейскі Зьвяз, маюць на мэце разьвіцьцё трансгранічнай супрацы ў галіне літаратуры.

Заснавалі стыпэндыю Цэнтральнаэўрапейская ініцыятыва ды Асацыяцыя пісьменьнікаў Славеніі ў межах Міжнароднага літаратурнага фэстывалю Віленіцы.

Заяўнікамі могуць быць пісьменьнікі ва ўзросьце да 35 гадоў (народжаныя пасьля 1976 г.). Стыпэндыя складае €5,000 для трохмесячнага побыту ў адной з краінаў-удзельніц Цэнтральнаэўрапейскай ініцыятывы (у пэрыяд з 7 верасьня 2011 да 7 верасьня 2012 г.), выбранай стыпэндыятам. На працягу 60 дзён пасьля заканчэньня побыту, стыпэндыянт мае прадставіць пісьмовую справаздачу.

Пераможца будзе госьцем на 26-м Міжнародным літаратурным фэстывалі Віленіцы, які пройдзе 7-11 верасьня 2011 г. у Славеніі.

Кандыдаты маюць прадставіць:

1) запоўненую рэгістрацыйную форму;
2) біяграфію на ангельскай мове (максымум 1800 знакаў);
3) копію старонак пашпарту з датаю і месцам нараджэньня, а таксама грамадзянствам;
4) бібліяграфію на ангельскай мове (да 3600 знакаў без прабелаў);
5) апісаньне праекту, які будзе ажыцьцяўляцца цягам трохмесячнага побыту (на ангельскай мове, 2000 – 4500 знакаў без прабелаў);
6) рэкамэндацыйны ліст з арыгінальным подпісам (да 1800 знакаў без прабелаў)

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 траўня 2011 г.

Заяўкі належыць даслаць на адрас:
Slovene Writers’ Association
(Writer In Residence)
Tomšičeva 12
SI-1000 Ljubljana
Slovenia

Больш падрабязная інфармацыя

Паводле: http://n-europe.eu/education/2011/02/11/stypendyi_dlya_pismennikau