Да ўдзелу запрашаюцца асобы, якім споўнілася 18 год, з усяго сьвету.

Тэма конкурсу: "Сьвет 2.0 – глябалізацыя з дапамогай кліку". Гэта не крызыс, а глябальныя зьмены. Зьмяніце сваё жыцьцё, ўявіце і стварыце дызайн цішоткі для новага сьвету, якім вы яго бачыце.

Ствараючы прынт варта памятаць аб патэнцыйных пакупніках цішотак ва ўзросьце ад 15 да 35 год. Кожны ўдзельнік можа падаваць адну ці некалькі творчых працаў.

Прызы

1 месца – €3, 000
2 месца – €2, 000
3 месца – €1, 000

Удзел

Удзельнікам прапануецца спампаваць шаблон, абраць адзін з прапанавых колераў цішотак, стварыць уласны прынт, запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць сваю працу на электронны адрас participantes@grafikconcert.com

Апошні тэрмін падачы зявак – 15 траўня 2011 г.

Правілы конкурсу

Афіцыйны конкурс сайту

Паводле: http://n-europe.eu/education/2011/02/10/mizhnarodny_konkurs_na_lepshy_dyzain_tsishotki