Міжнародная фундацыя падтрымкі выбарчых сыстэмаў абвесьціла фотаконкурс, мэта якога – прадэманстраваць прыклады грамадзянскай адказнасьці ці закліку да дзеяньняў.
Арганізатары заклікаюць дасылаць фотаздымкі, якія дэманструюць вартасьць грамадзкага ўдзелу ці дэмакратычнага кіраваньня.
Прымаць удзел у конкурсе могуць асобы, якім споўнілася 18 год. Належыць дасылаць высокаякасныя сканы нелічбавых здымкаў у фарматах .jpeg, .jpg ці .tif, памерам да 5 Мб. Конкурсныя працы належыць дасылаць праз он-лайн форму. Кожны ўдзельнік мае права даслаць да 4 здымкаў. Пераможца атрымае прыз у памеры $600.
Апошні тэрмін падачы працаў – 10 сакавіка 2011 г.
Паводле: http://n-europe.eu/education/2011/02/08/fotakonkurs_prysvechany_gramadzkai_adkaznastsi