Фундацыя імя Генрыха Бёля 7-21 жніўня ладзіць “Летнюю школу для маладых людзей з Беларусі" ў Берліне.
У правядзенні Летняй школы задзейнічаныя беларускія арганізацыі Зялёны альянс, ЭўраБеларусь, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Рада (сетка беларускіх моладзевых аб'яднаньняў).
У школе будзе прадстаўлены і абмеркаваны шэраг экалагічных, сацыяльных і культурных праектаў, агляд метадаў, магчымасцяў і сацыяльных інструментаў для арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў Германіі і за яе межамі. Удзельнікі атрымаюць новыя ідэі і кантакты для развіцця актыўнай грамадзянскай супольнасьц ў сваёй краіне.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі ва ўзросце 19 – 28 гадоў з паглыбленым веданнем ангельскай мовы (рабочая мова школы).
Праграма накіраваная на валанцёраў ці маладых людзей, якія ўжо працуюць у грамадскіх арганізацыях і супольнасцях, удзельнічаюць у сацыяльных, экалагічных і моладзевых грамадскіх рухах.
Удзел бясплатны. Фундацыя пакрывае ўсе выдаткі па праграме, аплочвае кошт візы, праезд, харчаванне і пражыванне.
Каб падаць заяўку, адпраўце аплікацыйную форму і рэзюмэ (максімум дзве старонкі) на ангельскай мове на электронны адрас *: pl–info@pl.boell.org.
Апошні тэрмін – 25 красавіка.
Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя ў Мінск на суразмову 12 – 13 мая.
Спампаваць аплікацыйную форму заяўкі можна на сайце: http://www.boell.de/intlpolitics/europetransatlantic/europe-transatlantic-summerschool-belarus-8740.html
Паводле http://n-europe.eu/
Источник: Бюллетень для социальных организаций №173. Рассылка ОО \"БАСР\"