Міжнародная кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ! » пашырае сваю дзейнасьць у Беларусі і шукае валянтэраў, якія прагнуць руйнаваньня візавых бар’ераў і актыўнасьці ў коле аднадумцаў. Набор будзе доўжыцца да 8 лістападу.
Валянтэры, якіх далучацца да кампаніі, атрымаюць магчымасьць сустрэць аднадумцаў і сяброў, даведацца болей аб візавым рэжыме і шляхах яго адмены, атрымаюць карысны досьвед працы ў грамадзкіх арганізацыях і правядуць некалькі незабыўных дзён на трэнінгах ў розных гарадах Беларусі і Вільні.
Далучыцца да праекту могуць актыўныя грамадзяне Беларусі ва ўзросьце ад 18 гадоў, якія жадаюць актыўна ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці, маюць вольны час і згодныя прыехаць на сэмінары і трэнінгі кампаніі ў Горадні, Менску і Вільні.
Праграма трэнінгаў прадугледжвае:
— навучаньне ў Беларусі (папярэдне сьнежань — студзень 2011—2012 гг.);
— удзел у сэмінары для валянтэраў у Літве (вясна 2012 г., Вільня).
Арганізатары кампэнсуюць выдаткі, зьвязаныя з навучаньнем.
Адбор будзе весьціся на падставе дасланых анкет і дадатковых інтэрвію. Аб выніках адбору ўдзельнікі трэнінгу будуць праінфармаваныя па электроннай пошце да 14 лістапада 2011 года.
Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету і да 8 лістападу 2011 г. даслаць яе на адрас info@novisa.by.
www.ampby.org паводле прэс-рэліза