Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай і грамадскай дзейнасці педагогаў і адукатараў.
Калі ў Вас ёсць нерэалізаваная ідэя, Вы зацікаўлены ў распаўсюдзе ўласнага адукацыйнага досведу, ці проста марыце зрабіць нешта цікавае разам з навучэнцамі, бацькамі ці калегамі, Вы ўжываеце ў практыцы ці жадаеце больш даведацца пра інавацыйныя методыкі выкладання, хочаце паспрабаваць зрабіць навучанне ці пазакласнае жыццё больш цікавым і сучасным – гэты конкурс для Вас!
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэдне-спецыяльных установаў, выхавальнікі, асобы і грамадскія арганiзацыі, якія працуюць ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.
Перавагу маюць:
– праекты, накіраваныя на стварэнне і распаўсюд уласных адукацыйных распрацовак, а таксама на адаптацыю і распаўсюд адукацыйных інавацый;
– праекты, накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва;
– праекты ад асобаў ці ініцыятыў, якія пэўны час працавалі на добраахвотніцкіх пачатках;
– праекты, досвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні;
– праекты, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці незалежнай беларускай дзяржавы.
Як правiла, не падтрымлiваюцца:
– адміністратыўныя выдаткі, закупка тэхнікі;
– праекты, бюджэт якіх перавышае 850 тыс. руб. ($400);
– бізнэс-праекты;
– арганізацыі, асобы, што маюць запазычанасці па іншых праектах;
Неабходная інфармацыя для ўдзелу у конкурсе:
Для ўдзелу ў конкурсе Вам неабходна запоўніць анкету-заяўку (гл. нижэй). І даслаць яе на электронны адрас 1konkurs@gmail.com ці паштовую скрыню 220029 Мінск-29, а/с 64 да 21 кастрычніка 2007 года!
Запоўненыя заяўкi прымаюцца ў электронным, друкаваным альбо рукапісным выглядзе. Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена на працягу месяца пасля дэдлайна.
Анкета-заяўка
Калі ласка, адкажыце на ўсе пытанні анкеты. Калі Ваш тэкс не змяшчаецца ў пазначаным вакенцы, пры неабходнасці дадавайце радкі.
І. Інфармацыя пра каардынатара праекта:
|
Назва праекта:
Назва арганізацыі, iнiцыятывы (калі ёсць):
Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка праекта: Кантакты (адрас, тэлефон, e–mail): Тэрмін выканання праекта (не пазней за жнівень 2008 г.):
|
ІІ. Рэзюмэ праекта (1 абзац)
|
Утрымлівае кароткае апісанне сутнасці заяўкі. Рэзюмэ павінна быць зразумелым, сціслым, канкрэтным, выразным, уключаць адзін-два сказы, якія адказваюць на наступныя пытанні: · для чаго і для каго патрэбны гэты праект (мэта праекта)? · хто i якім чынам будзе выконваць праект? · што атрымаецца ў выніку? · рэзананс праекту ў
|
ІІІ. Інфармацыя пра арганізацыю (асобу) (1-2 абзацы)
|
Утрымлівае звесткі пра арганізацыю цi асобу, ад якой падаецца праект. Тлумачыць, хто падае заяўку, хто будзе выконваць праект, і чаму заяўнікі/выканаўцы (з-за сваёй кваліфікацыі, досведу, рэпутацыі і інш.) найлепшым чынам змогуць выканаць задачы праекта.
|
IV. Мэтавая група (1 сказ)
|
На каго i на якую мясцовасць разлічана запланаваная дзейнасць.
|
V. Апісанне дзейнасці ў межах праекту (не больш за старонку)
|
што будзе зроблена ў межах праекта? хто будзе выконваць дзеянні, ці плануецца прыцягнуць валанцёраў? як, калі і ў якой паслядоўнасці гэтыя дзеянні будуць здзяйсняцца? якія рэсурсы (людскія, інтэлектуальныя) будуць прыцягнуты?
|
VI. Ацэнка праекта (чаканыя вынікі)
|
Крытэры, па якiх будзе ацэньвацца паспяховасць праекта. Якiя вы чакаеце вынiкi i якiм бачыце магчымы працяг праекта.
|
(пункты IV, V, VI разам павiнны займаць 1,5-2 старонкi).
VII. Бюджэт (не больш за 400 у.а. ці 850 000 BRB)
|
Падрабязнае апiсанне кожнага артыкула выдаткаў.
|
|
Дата:
Каму і куды паведаміць пра вынікі конкурсу:
|
Вынікі конкурсу будуць падведзеныя да 20 лістапада 2007 г.
Крынiца: info@nastaunik.info