Конкурс адукацыйных матэрыялаў

“Ноўтбук для актыўнага настаўніка”

 

Палажэнне

Мэта конкурсу – стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, іх папулярызацыя і стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.

 

Конкурс " Ноўтбук для актыўнага настаўніка " праводзіцца па пяці намінацыях:

 

 

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае матэрыялы на адрас info@nastaunik.info да якіх далучыць ліст з абгрунтаваннем таго, як удзельнік плануе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасці.

–        Патрабаванні да матэрыялаў

  1. Адна асоба падае на конкурс не больш за дзве работы. Дапускаецца прадстаўленне аўтарскіх работ, якія раней былі дасланыя для сайта http://nastaunik.info з пазнакай адраса іх знаходжання на сайце.
  2. У заяўцы мусіць быць наступная інфармацыя:
  1. Указваецца мэтавая аўдыторыя, для якой прапануецца матэрыял (клас, група, іх інтарэсы, матывацыя і г.д.)
  2. Старонкі павінны быць пранумараваныя.
  3. Тэксты падаюцца ў электронным ці папяровым  выглядзе.
  4. Мова тэкстаў – беларуская
  5. Да матэрыялаў неабходна дадаць  індывідуальны план укаранення інфармацыйных тэхналогіяў у адукацыйны працэс і падаць свае распрацоўкі (калі ёсць) у электронным выглядзе.

 

Крытэрыі ацэнкі па намінацыях

 

Метадычны дапаможнік

 

Сучасны урок: (распрацоўкі школьных урокаў)

 

Грамадзянская адукацыя і  Нацыянальная школа

 

Бацькі і дзеці

 

Прызавы фонд конкурсу фармуецца з добраахвотных ахвяраванняў людзей і арганізацый, зацікаўленых ў падтрымцы актыўных педагогаў, што прадставяць свае аўтарскія матэрыялы для агульнага карыстання. Папярэдне плануецца ўзнагародзіць 5 аўтараў, матэрыялы якіх будуць прызнаныя найлепшымі, персанальнымі партатыўнымі камп’ютэрамі (ноўтбукамі).

 

Журы конкурсу фармуецца з экспертаў – спецыялістаў у кожнай тэме, якія працуюць ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.

 

Тэрміны правядзення  Матэрыялы на конкурс прымаюцца да  18 снежня 2007 г у электроннай форме на электронную пошту: info@nastaunik.info з пазнакай “конкурс матэрыялаў”.

 

Прадстаўленыя працы будуць размешчаныя ў Інтэрнэце на сайце http://nastaunik.info  для агульнага карыстання і абмеркавання.

 

Гэты конкурс – цалкам грамадскі праект. Гэта значыць, што педагогі і адукатары, якія дашлюць свае распрацоўкі, арганізацыі і асобы, якія далучаюцца да фармавання прызавога фонду і людзі, што захочуць ахвяраваць свой час для арганізацыі конкурсу, не маюць камерцыйных мэтаў і гатовыя працаваць толькі для паляпшэння беларускай адукацыі.

Крыніца: Nastaunik.info <info@nastaunik.info>