Магістарская праграма па міжнародных адносінах і эўрапейскіх дасьледваньнях у Вугоршчыне

Інстытут Сацыяльных і Эўрапейскіх Дасьледваньняў (ІSES) у супрацоўніцтве з Корвінус Унівэрсытэтам (Будапешт) запрашае студэнтаў для атрыманьня Магістарскай ступені па Міжнародных адносінах і Эўрапейскіх дасьледваньнях.

Праграма дае магчымасьць студэнтам атрымаць тэарэтычныя і практычныя веды ў галіне міжнародных адносінаў, эканомікі, паліталёгіі, гісторыі і сацыяльных дысцыплінаў. Навучальная праграма насычана акадэмічнымі экскурсіямі ў суседнія ўнівэрсытэты, практыкай і заняткамі з дыпляматамі, дзяржаўнымі службоўцамі, бізнэсоўцамі, палітыкамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.

Праграма складаецца з 3 сэмэстраў: 2 сэмэстры для наведваньня заняткаў і адзін – для напісаньня магістарскай працы (не вымагае вашай прысутнасьці ў Вугоршчыне).

Больш дэтальная інфармацыя пра праграму навучаньня і ўмовы атрыманьня стыпэндыі – на сайце www.european-studies.hu

Апошні тэрмін падачы аплікацыяў – 15 сьнежня 2007 г.

паводле www.adulacyja.info

Источник: http://n-europe.eu/content/index.php?p=2267