ПАЛАЖЭННЕ

адкрытага літаратуразнаўчага Інтэрнэт конкурса

 для вучняў 10-11 класаў

“КАЛІ НАРАДЖАЛАСЯ КЛАСІКА”

 

Тэма конкуса

 “Праўда і казкі жыцця дзядзькі Якуба”

(жыццё і творчасць Якуба Коласа)

 

 

 

Арганізатары: Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці і сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў МДПДіМ.

 

            Мэты: стварэнне ўмоваў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей і падлеткаў, выяўленне адораных навучэнцаў.

 

            Задачы:

– развіваць цікавасць да вывучэння літаратуры;

– развіваць творчыя і даследчыя здольнасці дзяцей;

– фарміраваць пазнавальную актыўнасць;

– фарміраваць навыкі работы з камп’ютэрнымі сродкамі і Інтэрнэт;

– выхоўваць этыку партнёрства і ўменне працаваць у камандзе;

– выхоўваць патрыятызм вучняў.

 

Умовы правядзення:

Конкурс разлічаны на вучняў 10-11 класаў школ, гімназій г.Мінска і Рэспублікі Беларусь, навучэнцаў  пазашкольных устаноў, сябраў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый.

Конкурс прадугледжвае як індывідуальны ўдзел, так і ўдзел каманд па 3 чалавекі і праводзіцца завочна праз Інтэрнэт.

Удзельнікі могуць мець навуковага кіраўніка/ кансультанта, у ролі якога выступае настаўнік, кіраўнік клуба, гуртка альбо супрацоўнік навуковай установы ці ВНУ.

 

Рэгістрацыя:

Рэгістрацыя на конкурс праводзіцца з 1 кастрычніка па 1 лістапада 2007 г. Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца на адрас электроннай пошты nasha.klasika@gmail.com.

Форма заяўкі змешчана ў дадатку да палажэння.

 

Конкурс праводзіцца ў два этапы:

1 этап (падрыхтоўчы) – кастрычнік-лістапад 2007 г. – правядзенне індывідуальных інструктыўна-метадычных нарад для педагогаў, рэгістрацыя ўдзельнікаў.

2 этап (асноўны) – лістапад 2007 г.- студзень 2008 г., складаецца з 2 тураў.

 

1 тур – адборачны. Праводзіцца з 5 лістапада па 5 снежня 2007 г. Удзельнікі працуюць з заданнямі конкурса, змешчанымі на сайце Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (www.mddm.org), і да 5 снежня дасылаюць пісьмовыя адказы на адрас эл.пошты nasha.klasika@gmail.com альбо падаюць іх у сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ (вул. Старавіленскі тракт, 41, п. 308) на электронным носбіце.

 

1 тур складаецца з наступных заданняў:

І. Красамоўнікі. Патлумачыць сэнс прыказак і прымавак, якія ўжывае Якуб Колас у сваіх творах.

ІІ. Ваш каментар. “Расшыфраваць” фрагменты твораў Якуба Коласа, звязаныя з культурна-гістарычнымі рэаліямі  і асаблівасцямі матэрыяльнай культуры 1-й трэці 20 стагоддзя.

ІІІ. Партрэт класіка. Пазнаць Якуба Коласа на прапанаваных фатаграфіях і партрэтах.

IV. Хранатоп. Знайсці адказ на пытанні, што датычацца гісторыі мясцінаў, з якімі звязана жыццё і творчасць класіка.

V. Кніжнікі і кніжніцы. Знайсці прапушчаныя фрагменты літаратурнага твора і назваць сам твор.

VІ. Літаратуразнаўчая майстэрня. Адказаць на пытанні на разуменне сувязі творчасці Якуба Коласа з тэндэнцыямі ў сусветнай літаратуры 19-га і 1-й трэці 20 ст.

VIІ. “Беларускі Гамер”. Праявіць абазнанасць у веданні радавода, сям’і, псіхалогіі і асабістых матываў творцы.

 

АЦЭНКА.

Заданні І, III, V, VII  ацэньваюцца ў 10 балаў.

Заданні  II, ІV, VІ – у 15 балаў.

КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ.

У 1-м туры конкурса ацэньваюцца даследчыцкія здольнасці навучэнцаў:

– факталагічная правільнасць, абгрунтаванасць, паўната адказу;

– глыбіня валодання тэмай;

– уменне працаваць з крыніцамі;

– разуменне ролі Якуба Коласа ў стварэнні нацыянальнай літаратуры;

– валоданне літаратурнай мовай;

– адсутнасць граматычных і сінтаксічных памылак.

ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ АДКАЗАЎ.

Адказы на заданні конкурса павінны быць набраныя ў праграме Word, шрыфтам Times New Roman памерам 14 пунктаў. Работа з адказамі павінна мець тытульны ліст, спіс літаратуры альбо Інтэрнэт рэсурсаў.

Файл з адказамі прымацоўваецца да электроннага ліста.

 

2 тур – фінальны. Праводзіцца з 10 снежня 2007 г. па 10 студзеня 2008 г. Прымаюцца ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў у 1 туры.

З мэтай папулярызацыі беларускай класічнай літаратуры ўдзельнікі распрацоўваюць рэкламны плакат/ постэр, прысвечаны асобе, творчасці альбо аднаму з твораў Якуба Коласа.

На выбар удзельнікаў плакат можа быць пададзены на любым носбіце ў сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ (вул. Старавіленскі тракт, 41, п. 308) альбо дасланы на адрас эл.пошты nasha.klasika@gmail.com  да 10 студзеня 2008 г.

 

КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ.

У 2-м туры конкурса ацэньваюцца творчыя здольнасці навучэнцаў:

– адпаведнасць тэме конкурса;

– арыгінальнасць;

– эстэтычнасць;

– мастацкая выразнасць. 

 

ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ ПЛАКАТА.

Плакат можа быць зроблены ў розных тэхніках:

–          маляваны плакат;

–          плакат-калаж;

–          плакат, выкананы з дапамогай камп’ютэрных сродкаў.

Пры падачы плаката на электронным носбіце праца фатаграфіруецца альбо сканіруецца і захоўваецца ў фармаце *jpg. з разрашэннем 150 dpi.

 

Майстар-клас

З мэтай абмеркавання вынікаў конкурса, практычнага разгляду актуальных праблем літаратуразнаўства і гісторыі беларускай літаратуры фіналісты і іх навуковыя кіраўнікі запрашаюцца на майстар-клас.

У майстар-класе ўдзельнічаюць даследчыкі беларускай літаратуры і творчасці Якуба Коласа, выкладчыкі ВНУ, журналісты, журы.

Форму майстар-класа (гутарка, круглы стол, гульня) і дату яго правядзення арганізатары і журы конкурса вызначаюць пасля падвядзення вынікаў 2-га тура і абвяшчэння фіналістаў.

 

Узнагароджанне пераможцаў

Узнагароджанне пераможцаў адбываецца на майстар-класе.

Лепшыя плакаты фіналістаў будуць прапанаваны для друку ў беларускія дзіцячыя і маладзёжныя СМІ.

Усе фіналісты адзначаюцца дыпломамі лаўрэатаў конкурса.

            Заўвагі і прапановы прымаюцца ў дзень правядзення майстар-класа.

 

Аргкамітэт

–          зацвярджае склад журы;

–          вызначае тэрміны правядзення адборачных тураў конкурса;

–          мае права змяняць тэрмін правядзення адборачнага і фінальнага тураў;

–          узнагароджвае пераможцаў.

Аргкамітэт складаецца з супрацоўнікаў сектара развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ.

 

Журы

–          ацэньвае 1-ы і 2-гі тур конкурса;

–          удзельнічае ў правядзенні майстар-класа.

Журы складаецца з навукоўцаў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ г.Мінска, журналістаў.

 

Куратар

–          распрацоўвае заданні і палажэнне конкурса;

–          запрашае журы;

–          ацэньвае 1-ы і 2-гі тур конкурса;

–          праводзіць майстар-клас.

 

Куратар конкурса – культарганізатар аддзела інтэлектуальнай творчасці Сідаровіч Ала Рамуальдаўна.

 

Кантакты

тэлефон:             233-80-90;

адрас:        Мінск, вул.Старавіленскі тракт, 41 (пакой 308). Праезд   трамваямі № 3, 4, 5, 10.

эл. пошта:            nasha.klasika@gmail.com

 

 

 

 

 

ДАДАТАК

 

Заяўка

на ўдзел у адкрытым літаратуразнаўчым Інтэрнэт конкурсе

для вучняў 10-11 класаў

 

“Калі нараджалася класіка: казкі і праўда жыцця дзядзькі Якуба”

 

 

Удзельнікі:

1.       прозвішча, імя;

      клас і літара класа, школа;

      назва гуртка (клуба)/ грамадскай арганізацыі       

2.       прозвішча, імя;

      клас і літара класа, школа;

      назва гуртка (клуба)/ грамадскай арганізацыі       

3.       прозвішча, імя;

      клас і літара класа, школа.

             

Навуковы кіраўнік:

прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада.

 

Зваротныя кантакты:

тэлефон (хатні, мабільны) капітана каманды,

тэлефон (працоўны, хатні, мабільны) і навуковага кіраўніка;

 

электонны адрас капітана каманды,

электронны адрас навуковага кіраўніка.