Хрысьціянская ініцыятыва запрашае маладых людзей ад 14 да 30 год прыняць удзел у цыклі адукацыйных сэмінараў пад назвай "Курсы Ды-Джэяў Адраджэньня".

У праграме навучаньня: псыхалёгія масавая і асабістая, асновы прэсавай дзейнасьці, трэнінгі і інфармацыя аб буйнейшых міжнародных моладзевых і студэнцкіх арганізацыях, уменьне прамаўляць і слухаць, тэсты, трэнінгі й выпрабаваньні.

Арганізатары абяцаюць, што ўсе ўдзельнікі курсаў атрымаюць падарункі, а 12 пераможцаў будуць уганараваныя дэплёмамі адмысловага ўзору, а таксама запрошаныя да працы ў розныя галіны прафэсыйнай дзейнасьці.

Курсы будуць адбывацца штосераду а 18 гадзіне на управе БНФ ( вул.Варвашэні, 8).

Першы занятак (тэставаньне) – 31 кастрычніка!

Кантакты: +375 29 138 57 96, +375 29 516 08 61.

па інфармацыі: http://n-europe.eu/content/www.belngo.info