Моладзёвая арганізацыя "Новая генерацыя" запрашае прыняць удзел у трэнінгавым курсе "Пошук скарбаў Еўропы", які будзе праходзіць з 27 ліпеня па 3 жніўня 2008 г. на беразе Чорнага мора, у Херсонскай вобласці. У “Пошуках скарбаў” могуць узяць удзел маладыя актыўныя людзі з любой краіны, працоўныя мовы курса – украінская і руская.

Што такое Еўрапейскае грамадзянства і чаму аб ім так шмат кажуць?

Ці падзяляюць у нашым грамадстве Еўрапейскія каштоўнасці?

Ці лічыш Ты сябе грамадзянінам Еўропы?

Жадаеш пазнаць, як моладзь можа прыняць удзел у рашэнні мясцовых сацыяльных праблем і праблем Еўрапейскай супольнасці?

У цябе ёсць цікавая ініцыятыва, але ты не ведаеш, дзе знайсці аднадумцаў або фінансаванне?

Калі цябе цікавяць гэтыя пытанні і ты шукаеш на іх адказы, тады моладзёвая арганізацыя "Новая генерацыя" запрашае цябе паўдзельнічаць у Пошуках скарбаў Еўропы – трэнінгавым курсе для актыўных маладых людзей, якім цікавая тэма Еўрапейскага грамадзянства і Еўрапейскай ідэнтычнасці.

Праграма курсу ўключае:

– шмат карыснай і цікавай інфармацыі аб Еўропе і Еўрапейскіх каштоўнасцях;

– творчыя майстэрні па талерантнасці, правам чалавека, маладзёваму ўдзелу;

– еўрапейская ідэнтычнасць і еўрапейскае грамадзянства;

– прынцыпы дэмакратычнага грамадзянства;

– еўрапейскія ініцыятывы і моладзевыя праекты.

А акрамя таго, сапраўдны пошук скарбаў, маладзёвы відэа-клуб і… Падзенне Берлінскай сцяны!

Зацікавіўся, тады…

Што трэба для таго, каб прыняць удзел:

– узрост: ад 17 да 22 гадоў уключна;

– досвед грамадскай актыўнасці альбо добраахвотніцкай працы.

Звяртаем тваю ўвагу, што асноўным крытэрам адбору з'яўляецца твая гатоўнасць выкарыстаць атрыманыя веды і навыкі на практыцы і правесці па вяртанні дадому ініцыятыву, звязаную з тэмай курсу.

Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне, раздатачныя матэрыялы. Транспартныя выдаткі пакрываюцца ў памеры 70% ад фактычнага кошту праезду па тэрыторыі Украіны пры ўмове падавання арыгіналаў праязных дакументаў. Па прычыне абмежаванасці бюджэту пераканаўчая просьба да ўсіх удзельнікаў выкарыстаць найболей танныя сродкі руху (аўтобус, цягнік – плацкарт).

Заяўку для ўдзелу гл. у прыкладзеным файле, альбо можна загрузіць на сайце "Социопростир Херсонщины": http://www.socioprostir.org.ua/index.php?go=News&in=view&id=395.

Усе заяўкі павінны быць атрыманыя да 17:00 15 чэрвеня 2008 г. Заяўкі, атрыманыя пасля гэтага тэрміна, разглядацца не будуць. Заяўкі неабходна адсылаць на адрас: office@socioprostir.org.ua. Усе прэтэндэнты будуць паінфармаваныя аб выніках адбору да 25 чэрвеня 2008 г.

У выпадку ўзнікнення пытанняў, калі ласка звяртайцеся да Вікторыі Копчак: www.victoria_kopchak@yahoo.com або па тэл. ва Украіне: (0552) 41 03 00; (068) 829 11 47.

 Адукацыйныя навіны рассылка 05.06.2008