УВАГА!!! КОНКУРС АДУКАЦЫЙНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ "НОЎТБУК ДЛЯ АКТЫЎНАГА НАСТАЎНІКА"
Мэта конкурсу – стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, іх папулярызацыя і стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.
Конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» праводзіцца па пяці намінацыях:
* Методыка выкладання вучэбных прадметаў у школах і нефармальнай адукацыі (Метадычны дапаможнік)
* Сучасны урок (Адукацыйны працэс на школьным уроку: распрацоўка школьных урокаў, факультатыўных заняткаў);
* Грамадзянская адукацыя і нацыянальная школа (адукацыйны праект, даследаванне або майстар-клас, сцэнар семінара, пазакласных заняткаў, іншых мерапрыемстваў);
* Настаўнік – сям'я – грамадства (адукацыйны праект, даследаванне, майстар-клас, аналітычнаы артыкул,і г.д ) .
* Адукацыйны інтэнэт-рэсурс (адукацыйны сайт педагога, школы, школьнага клуба, гуртка …).
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае матэрыялы на адрас nastaunik.info@gmail.com, да якіх далучыць ліст з абгрунтаваннем таго, як удзельнік плануе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасці.
Падрабязна аб патрабаваннях да матэрыялаў і крытэрыях ацэнкі ў розных намінацыях чытайце тут: http://nastaunik.info/news/nootebook2008/
Паводле: Адукацыйныя навіны рассылка 8.11.2008