“БЕЛАРУСЬ СУЧАСНАЯ”:

 IV ТЫДЗЕНЬ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ І АСВЕТЫ

 

Изображение

Грамадскія арганізацыі, якія працуюць у сферы нефармальнай і грамадзянскай адукацыі з мэтай прыцягнення ўвагі да ролі нефармальнай адукацыі ў развіцці чалавечага, грамадскага, нацыянальнага і міжкультурнага патэнцыялу краіны выступілі з ініцыятывай правядзення ТЫДНЯЎ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ І АСВЕТЫ штогод у сярэдзіне снежня.

 

На дадзены момант ужо адбыліся тры Тыдні, тэмамі якіх сталі:

·         “НЕФАРМАЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ”, 16-24 снежня 2005 г.

·         “ПРАГРАМЫ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ ДЛЯ ПРАФЕСІЙНАГА РОСТУ І САМАЎДАСКАНАЛЕННЯ”, 9-17 снежня 2006 г.

·         “БЕЛАРУСЬ ЕЎРАПЕЙСКАЯ”, 8-16 снежня 2007 г.

У гэтым годзе арганізатарамі вызначана тэма IV Тыдня “БЕЛАРУСЬ СУЧАСНАЯ”.

Мерапрыемствы Тыдня будуць праходзіць у час паміж 6-м і 14-м снежнем 2008 г. у розных населеных пунктах Беларусі.

Сучасная Беларусь шматаблічная: і, менавіта, зфарміраваўшы ўяўленне пра рознасць падыходаў, поглядаў, творчых ідэй, убачыйшы сённяшнюю сітуацыю ў развіцці, можна атрымаць найбольш поўнае ўяўленне аб краіне і ўбачыць яе як неад’емную частку сучаснай Еўропы.

Базуючыся на прынцыпах адукацыі на працягу ўсяго жыцця, зафіксаваных ў Мемарандуме бесперапыннай адукацыі Еўрапейскага Саюзу


Арганізатары запланавалі правядзенне пад час Тыдня шэраг дыскусійных і прэзентацыйных мерапрыемстваў, сярод  якіх

–         творчы конкурс фотаздымкаў «Аб адукацыі – нефармальна!» (да 1 снежня 2008),

–         паседжанне навуковага кафэ “Адукацыя дарослых”, прысвечанае абмеркаванню праекта Кодэкса аб адукацыі (сумесна з Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Йаханеса Рау) (10 снежня 2008),

–         прэзентацыя выданняў, інфармацыйных і метадычных рэсурсаў (сумесна з Навукова – педагагічнай бібліятэкай) (12 снежня 2008),

–         адкрыццё фотавыставы “Аб адукацыі – нефармальна!” (13 снежня 2008),

–         Фестываль навучальных гурткоў (14 снежня 2008)

–         і інш.

Запрашаем усіх цікаўных прыняць удзел ў фестывалі, сустрэчах, вечарынах, круглых сталах, акцыях у межах  IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы, а таксама далучыцца да нас са сваімі мерапрыемствамі.

 

Изображение

З пытаннямі і прапановамі можна звярнуцца да каардынатараў Тыдня па электроннай адрэсе:

tydzen2008@gmail.com