Міжнародная школа бізнэсу Унівэрсытэту Ёнчопінга (Швэцыя) прапануе праграмы бескаштоўнага навучаньня ў магістрамуры. Ва ўнівэрсытэце Ёнчопінга навучаюцца звыш 750 замежных студэнтаў з 75 краінаў сьвету. Усе праграмы выкладаюцца на ангельскай мове.
Увосень 2009 году Унівэрсытэт Ёнчопінгу прапануе адукацыю ў магістратуры па наступным кірункам:
– інавацыі і бізнэс,
– эканоміка і фінінсы,
– эканоміка і мэнэджмэнт прадпрыемстваў і мастацтва,
– інфармацыйныя тэхналёгіі і мэнэджмэнт,
– міжнародная лягістыка й кіраваньне пастаўкамі.
Адукацыя праводзіцца на ангельскай мове. Тэрмін адукацыі – 2 гады.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце: www.jibs.se – альбо праз электронную пошту tomas.bengtsson@jibs.hj.se.
Паводле n-europe.eu,http://www.adukacyja.info/index.php?page=fullnews&news=985