Таварыства студэнцкіх абменаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропай (GFPS) прапаноўвае стыпэндыі беларусам для навучаньня на працягу зімовага сэмэстру ў Бэрліне.

Разам з нямецкімі фондамі «Памяць, адказнасьць і будучыня» і «Цайт» GFPS вылучае дзьве стыпэндыі на шэсць месяцаў — з 1 кастрычніка 2009 гаду да 28 лютага 2010 гаду. Запрашаюцца студэнты альбо магістранты любой спэцыяльнасьці зь Беларусі, якія валодаюць нямецкай мовай і прымаюць удзел у грамадзкім альбо палітычным жыцьці краіны.

У стыпэндыю ўваходзіць пакрыцьцё выдаткаў на візу й аплату навучаньня, а таксама сродкі на асабістыя выдаткі.

Усе падрабязнасьці – на сайце арганізацыі: http://www.gfps.org/belarus

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2009 году.

Паводле nastaunik.info, http://www.adukacyja.info/index.php?page=fullnews&news=983