Польска-амерыканскі Фонд Свабоды i Польска-амэрыканская Камісія Фулбрайта абвяшчаюць адкрыты конкурс на два сэмэстры навучаньня ў польскіх ВНУ для беларусаў, якія скончылі вышэйшую адукацыю і маюць мінімум два гады вопыту працы.
Праграма прадугледжвае таксама 2-4 тыднёвыя працоўныя стажыроўкі ў дзяржаўных або прыватных інстытуцыях. Навучаньне адбываецца па спэцыяльнасьцях: эканоміка і кіраванне, адміністрацыя/кіраванне (бізнэс, няўрадавыя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба здароўя), публічная адміністрацыя (урадавая адміністрацыя і адміністрацыя самакіраваньня), права, грамадзкія навукі (грамадзкая псыхалёгія, сацыялёгія), палітычныя навукі і міжнародныя стасункі, палітыка развіцьця i гуманітарная дапамога.
У 2009/20010 навучальным годзе Праграма Кірклэнда адрасаваная прадстаўнікам ніжэйпералічаных асяродзьдзяў:
– экспэрты, палітыкі, працаўнікі ўрадавых інстытуцый і інстытуцый самакіраваньня
– прадпрыймальнікі, мэнэджэры
– лідэры няўрадавых арганізацый, аніматары культуры і грамадзянскай актыўнасьці
– выкладчыкі ВНУ
– журналісты
Дадатковая інфармацыя тут і на старонцы праграмы http://www.fulbright.edu.pl
Апошні тэрмін падачы аплікацый – 15 сакавіка 2009 г.
Паводле: http://www.adukacyja.info/index.php?page=fullnews&news=981